Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз прадаўжае тэрмін дзеяньня пляну Юнкера

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.12.2016 16:45
Гэта плян па інвэстыцыйных праграмах на суму 500 млрд эўра.
Photo: PAP/Rafał Guz

Міністры фінансаў 28 краін ЭЗ дамовіліся на сустрэчы ў Брусэлі аб прадаўжэньні й павелічэньні пляну па стымуляваньні інвэстыцыяў у Эўропе. Тэрмін дзеяньня пляну Юнкера павінен закончыцца ў сярэдзіне 2018 году, але згодна рашэньню міністраў цяпер ён прадоўжаны да 2020 году.

Дзякуючы гарантыям бюджэту ЭЗ сума інвэстыцый вырасла да 500 млрд эўра. Першапачаткова плянавалася, што гэта будзе 315 млрд эўра. Польшча знаходзіцца ў групе краінаў з найбольшым узроўнем крэдытаваньня са сгаданых крыніцы.

„Гэта вельмі добрая навіна для Эўропы(…) Праекты, рэзлізаваныя ў рамках пляну Юнкера, аказваюць непасрэдны ўплыў на інвэстыцыі”, - сказаў віцэ-прэм'ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki).

Да гэтай пары было адобрана 11 польскіх праектаў на суму больш за мільярд эўра. Паводле падлікаў, гэтыя інвэстыцыі могуць прынесьці прыбытак у памеры 3 мільярдаў эўра.

„Мы атрымалі грошы на будаўніцтва энэргаэфэктыўных аб’ектаў, інфраструктурныя праекты, а таксама на ахову навакольнага асяродзьдзя”, - дадаў віцэ-прэм'ер.

Матэвуш Маравецкі сказаў, што агулам на сродкі з пляну Юнкера разьлічвалі 47 праектаў з Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт