Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ узмацняе кантроль на зьнешніх межах супольнасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.12.2016 17:01
Меры закрануць як грамадзянаў Эўразьвязу, так і грамадзянаў трэціх краінаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Краіны Эўразьвязу пагадзіліся на ўзмацненьне кантролю на зьнешніх межах супольнасьці. Гэта павінна дапамагчы больш эфэктыўна змагацца з тэрарызмам.

Праверкі будуць праходзіць усе, то бок як грамадзяне дзяржаваў ЭЗ, так і тыя, хто прыбывае ў ЭЗ з трэціх краінаў.

Гэта азначаюць скарачэньне прывілеяў, якімі да гэтай пары карысталіся эўрапейцы. У цяперашні час грамадзяне Эўразьвязу правяраюцца даволі павярхоўна. Падрабязная праверка дакумэнтаў і асоб датычаць выключна тых, хто не зьяўляюцца грамадзянінам ЭЗ.

Зараз і адныя, і другія будуць правярацца па спэцыяльнай базе дадзеных, дзе знаходзяцца дадзеныя асоб, якія трапілі ў міжнародны вышук.

Узмацненьня аховы межаў і ўвядзеньня кантролю запатрабавала Францыя пасьля тэрактаў, якія ў лістападзе мінулага году адбыліся ў Парыжы.

Для таго, каб правілы па ўзмацненьні межаў уступілі ў сілу, іх павінны адобрыць міністры ЭЗ і прыняць эўрадэпутаты. Паводле камэнтатараў, гэта зьяўляецца выключна фармальнасьцю.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт