Logo Polskiego Radia
Print

90 тыс. хрысьціян былі забітыя ў 2016 годзе на рэлігійнай глебе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.12.2016 07:01
  • 90 тыс. хрысьціян.mp3
70% загінулых, то бок 63 тысячы, былі забітыя ў выніку племянных канфліктаў у Афрыцы.
pixabay.com

90 тыс. хрысьціян былі забітыя ў 2016 годзе на рэлігійнай глебе, паведаміў вядомы італьянскі сацыёляг, прафэсар Папскага Салезіянскага ўнівэрсытэта (Італія) Масіма Інтравінье.

«Кожныя шэсьць хвілін гінуў адзін чалавек. Гэта крыху менш, чым два гады таму, калі былі забітыя 105 тысяч хрысьціян. У гэтым годзе 70% загінулых, то бок 63 тысячы, былі забітыя ў выніку племянных канфліктаў у Афрыцы», – распавёў экспэрт у інтэрвію «Радыё Ватыкана», спасылаючыся на дадзеныя аўтарытэтнага амэрыканскага Цэнтра вывучэньня сусьветнага хрысьціянства.

Па словах Масіма Інтравінье, астатнія 3%, то бок 27 тыс. хрысьціян загінулі па прычыне тэрактаў, зьнішчэньня хрысьціянскіх паселішчаў, з-за перасьледу з боку ўрада.

Кажучы пра факты перасьледу хрысьціян у 2016 годзе, прафэсар адзначыў, што, паводле дадзеных розных дасьледчых цэнтраў, у 102 краінах сьвету ад 500 да 600 млн. хрысьціян ня могуць у поўнай свабодзе вызнаваць сваю веру.

Паводле яго слоў, менавіта хрысьціяне зьяўляюцца найбольш перасьледуемай рэлігійнай групай у сьвеце.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт