Logo Polskiego Radia
Print

Кітайскі прэзыдэнт упершыню будзе госьцем на саміце ў Давосе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.01.2017 16:59
Сі Цьзіньпін на сёлетняй сустрэчы будзе адным з найважнейшых сусьветных лідараў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Сі Цьзіньпін будзе першым прэзыдэнтам Кітая, які прыме ўдзел у эканамічным саміце ў Давосе. Пра рашэньне паінфармавала кітайскае МЗС. Сі Цьзіньпін на сёлетняй сустрэчы будзе адным з найважнейшых сусьветных лідараў. У сваю чаргу ў Давосе ня будзе Дональда Трампа, які ў дзень завяршэньня швайцарскай канфэрэнцыі стане 45 прэзыдэнтам ЗША.

Сі Цьзіньпін правядзе афіцыйны візыт у Швайцарыі з 15 да 18 студзеня. Акрамя эканамічнага саміту кітайскі лідар наведае ААН, Сусьветную арганізацыю здароўя і Міжнародны алімпійскі камітэт.

Паводле папярэдняй інфармацыі, сёлета ў Давосе ня будуць прысутнічаць нямецкая канцлер Ангела Мэркель і прэм’ер Канады Джасьцін Трудо.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт