Logo Polskiego Radia
Print

Мірныя перамовы па Сырыі адбудуцца ў Астане 23 студзеня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.01.2017 13:01
Цяпер праходзіць падрыхтоўка, у тым ліку абмяркоўваецца сьпіс бакоў сустрэчы.
Photo:HonestReporting/flickr.com/Commercial use allowed

Мірныя перамовы па вайне ў Сырыі пройдуць 23 студзеня ў сталіцы Казахстана Астане. Пра гэта паведаміла агенцтва AFP са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Расеі.

Паводле агенцтва, цяпер праходзіць падрыхтоўка да сустрэчы, у тым ліку абмяркоўваецца сьпіс бакоў, якія прымуць у ёй удзел. Учора курды, галоўныя саюзьнікі Захаду ў сырыйскай вайне, паведамілі, што яны не былі запрошаныя.

Мірныя перамовы паміж сырыйскім урадам і паўстанцкімі групамі арганізуюць Расея й Турцыя. З 30 сьнежня ў Сырыі дзейнічае спыненьне агню, якое крыху супакоіла агульную сытуацыю.

Перамір'е заключанае пры актыўным удзеле Расеі й Турцыі, але бяз Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Грамадзянская вайна ў Сырыі працягваецца з 2011 году. Яна паглынула жыцьці больш за 300 тысяч чалавек.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт