Logo Polskiego Radia
Print

Затрыманая другая падазраваная ў сувязі з забойствам Кім Чон Нама

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.02.2017 17:16
Інфармацыя аб забойстве Кім Чон Нама зьявілася 14 лютага.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Паліцыя Малайзіі затрымала другую падазраваную ў сувязі з забойствам Кім Чон Нама – зводнага брата лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына. Пра гэта паведамляе ў чацьвер, 16 лютага, інфармацыйнае агенцтва Bernama са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Генэральны інспэктар паліцыі Малайзіі Халід Абу Бакара пацьвердзіў затрыманьне жанчыны, як мяркуецца, зьвязанай са злачынствам. Іншую інфармацыю ён не прадставіў.

Раней па справе аб забойстве Кім Чон Нама была затрыманая грамадзянка Мʼянмы Доан Тхі Хыонг (Doan Thi Huong). Яе схапілі ў аэрапорце Куала-Лумпура. Як чакаецца, у чацьвер яна стане перад судом.

Паўднёвакарэйская газэта The Chosun Ilbo між тым паведамляе, што ўскрыцьцё цела Кім Чон Нама выявіла прыкметы атручваньня моцнадзейным ядам. Як мяркуецца, рэчыва, з дапамогай якога быў забіты брат лідара Паўночнай Карэі, больш таксычнае чым цыяністы калій.

Інфармацыя аб забойстве Кім Чон Нама зьявілася 14 лютага. Адзначалася, што на мужчыну ў аэрапорце Куала-Лумпура напалі дзьве жанчыны. Па розных вэрсіях, яны ўкалолі яго атручанымі іголкамі, аблілі таксычнай вадкасьцю або правялі па твары тампонам, намочаным у невядомым рэчыве.

Кім Чон Нам – брат цяперашняга паўночнакарэйскага лідара па бацьку (таксама ў Кім Чэн Ына ёсьць адзінакроўны брат Кім Чэн Чхоль). Ён пакінуў КНДР у 2001 годзе і з гэтага моманту не бываў на радзіме. Да эміграцыі займаў ва ўрадзе краіны шэраг высокіх пасад.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт