Logo Polskiego Radia
Print

Украіна можа пачаць закупкі вугалю ў Аўстраліі й Кітая

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.02.2017 08:21
Украіна разгледзіць магчымасьць закупкі вугалю з Паўднёвай Афрыкі, Аўстраліі й Кітая.
Photo: lukaszdylka/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украіна разгледзіць магчымасьць закупкі вугалю з Паўднёвай Афрыкі, Кітая й Аўстраліі. Пра гэта заявіў міністар энэргетыкі й вугальнай прамысловасьці Ігар Насалік.
Нагадаем, прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка даручыў увесьці ў дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі й абароны аб дывэрсыфікацыі крыніц паліва для цеплаэлектрастанцый.

Кабмін падрыхтаваў інструкцыі па межаваму спажываньню электраэнэргіі, якія дапамогуць пазьбегнуць веерных адключэньняў ва ўмовах прынятых надзвычайных мер у энэргетыцы. Падставай для такога рашэньня стала блякіроўка чыгуначных шляхоў зь непадкантрольных тэрыторый Данбаса, па якіх пастаўляўся вугаль, неабходны для працы ЦЭС.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт