Logo Polskiego Radia
Print

Новы абстрэл Аўдзееўкі - пацярпелі двое падлеткаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.02.2017 15:56
Па словах кіраўніка ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Аўдзееўкі, верагодна, агонь вёўся з танка.
Выстава партрэтаў украінскіх жаўнераў у Кіеве.Выстава партрэтаў украінскіх жаўнераў у Кіеве.PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Пра падзею ўкраінскаму «Грамадзкаму радыё» распавёў кіраўнік ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Аўдзееўкі Павал Малыхін. Па яго словах, верагодна, агонь вёўся з танка.

"Арыенціровачна 5-6 стрэлаў было, здаецца, з танка. Патрапілі ў дом у пасёлку Хімік, квартал Юбілейны, 8. Там разьбілі тры кватэры. Двух хлопчыкаў завезьлі ў шпіталь, у якіх няцяжкія пашкоджаньні”, - адзначыў Малыхін.

У сваю чаргу кіраўнік Данецкай абласной ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Павал Жэбрыўскі паведаміў, што ў падлеткаў (ім 19 і 14 гадоў) - лёгкія драпіны і ўдары. Ён дадаў, што яшчэ адзін снарад трапіў у кватэру 14-павярховага дома, у якой ніхто ня жыў.

Абстрэл працягваўся і вечарам, пра гэта пісаў каля 19:30 кіраўнік Данеччыны. «Маскоўцы працягваюць абстрэльваць Аўдзееўку. Адзін снарад трапіў у кацельню школы № 4. Загарэўся газ з газаправоду. Камунальнікі, якія выехалі на месца, ужо перакрылі трубу. Зараз снарады кладуцца на ваколіцу і па пазыцыях нашых абаронцаў-ВСУ», - адзначыў Жэбрыўскі.

hromadskeradio.org/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт