Logo Polskiego Radia
Print

Украіна рассакрэціла дакумэнты савецкіх спэцслужб пра Яна Паўла ІІ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.03.2017 09:06
  • Украіна рассакрэціла дакумэнты савецкіх спэцслужб пра Яна Паўла ІІ.mp3
Яны паказваюць велізарны страх савецкіх спэцслужбаў з-за выбару кардынала Караля Вайтылы на Пасад св. Пятра.
pixabay.com

Ва Ўкраіне рассакрэцілі дакумэнты савецкіх спэцыяльных служб пра Яна Паўла ІІ.
Рассакрэчаны невядомыя раней дакумэнты, якія датычаць дзейнасьці савецкіх спэцыяльных служб, у тым ліку супраць Касьцёла. Гэтыя матэрыялы паказваюць велізарны страх савецкіх спэцслужбаў з-за выбару кардынала Караля Вайтылы на Пасад св. Пятра, паведамляе Ватыканскае радыё.

У рассакрэчаных матэрыялах бачна заклапочанасьць выбарам кардынала Вайтылы: страх перад працягам палітыкі Яна XXIII і Паўла VI, страх, што католікі ва Ўсходняй Эўропе — Летуве, Беларусі, Украіне — пачнуць дзейнічаць. Пра гэта ў інтэрвію KAI паведаміў Пётр Дзьмінтовіч, гісторык, намесьнік дырэктара музэя Яна Паўла II і Прымаса Вышынскага.

У дакумэнце можна прачытаць, што выбар Вайтылы Пантыфікам можа прывесьці да значнай актывацыі католікаў і ўніятаў ва Ўкраіне, органы КДБ Украінскай ССР распрацоўваюць папераджальныя мэтады прадухіленьня падрыўных памкненьняў Ватыкана, выяўленьня і спыненьня варожых дзеяньняў яго эмісараў і місіянэраў.
Пётр Дзьмінтовіч зьвярнуў увагу на тое, што праз год зьявілася іншая запіска, у якой савецкія органы заяўляюць пра неабходнасьць спыніць палітыку Папы любымі мэтадамі. Пішуць, што калі дэзінфармацыі і дыскрэдытацыі не дастаткова, трэба выкарыстоўваць іншыя сродкі. Гісторык лічыць, што тут гаворка ідзе пра напад.

Невядомыя раней дакумэнты, якія датычаць дзейнасьці КДБ у Польшчы і ва Ўкраіне, прадставіў на канфэрэнцыі «Тры рэвалюцыі — партрэты Ўкраіны» ў Калегіўме Эўропы дырэктар архіва СБУ Андрэй Когут. Матэрыялы, якія адыгрываюць важную ролю ў вывучэньні канца камунізму і трансфармацыі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, разьмешчаны на інтэрнэт-старонцы праекта «Тры рэвалюцыі» (3R).

catholic.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт