Logo Polskiego Radia
Print

Вялікабрытанія: урад агучыў дату пачатку брэксіту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.03.2017 14:35
29 сакавіка прэм’ер Тэрэза Мэй вышле афіцыйны ліст, у якім паінфармуе пра намер выйсьці з ЭЗ.
PAP/EPA/WILL OLIVER

“Прадстаўнік брытанскага ўраду ў ЭЗ Цімаці Бароў паіфармаваў сёньня зьвязаўскія ўстановы, што 29 сакавіка прэм’ер Тэрэза Мэй вышле афіцыйны ліст, у якім паінфармуе пра намер выйсьці з ЭЗ”, - паведаміла Даўнінг-Стрыт.

Падчас штодзённай сустрэчы з журналістамі прэс-сакратар Тэрэзы Мэй дадаў, што прэм’ер плянуе перад гэтым наведаць тры краіны, якія ўваходзяць у склад Вялікабрытаніі: Уэйльз, Шатляндыю і Паўночную Ірляндыю. Стала вядома, што ўрад не плянуе датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт