Logo Polskiego Radia
Print

У Парыжы з-за пагрозы выбуху эвакуіраваная фінансавая пракуратура

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.03.2017 17:13
У цяперашні час гэтае ведамства вядзе расьсьледаваньне вельмі громкіх фінансавых злачынстваў.
pixabay.com

У галоўным будынку фінансавай пракуратуры Францыі ў Парыжы праведзена эвакуацыя супрацоўнікаў з-за пагрозы выбуху. Пра гэта паведамляе Le Figaro.

У 10:12 па мясцовым часе ў паліцэйскае кіраваньне патэлефанаваў невядомы, які паведаміў аб закладзенай у будынку нагляднага ведамства бомбе. На месца прыбылі нарады паліцыі, выбухатэхнікі і кінолягі. Праводзіцца праверка памяшканьняў на наяўнасьць выбуховых рэчываў.

Фінансавая пракуратура Францыі – падразьдзяленьне нагляднага органа краіны, якое займаецца расьсьледаваньнем злачынстваў у эканамічнай сфэры. У цяперашні час супрацоўнікі менавіта гэтага ведамства вядуць афіцыйнае расьсьледаваньне ў дачыненьні да кандыдата ў прэзыдэнты Францыі ад правай партыі «Рэспубліканцы» Франсуа Фіёна, а таксама папярэднюю праверку ў дачыненьні да іншага прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы Эмануэля Макрона.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт