Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына ўпершыню дэпартуе сваіх грамадзян зь семʼяў мігрантаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.03.2017 13:01
Улады дэпартуюць двух мужчын, арыштаваных па падазрэньні ў дачыненьні да тэрарыстычнай дзейнасьці.
pixabay.com/Public Domain CC0

Улады Нямеччыны абвясьцілі аб дэпартацыі двух мужчын, арыштаваных па падазрэньні ў дачыненьні да тэрарыстычнай дзейнасьці. Як падкрэсьліў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў, гэта першы выпадак высылкі людзей, якія нарадзіліся ў семʼях мігрантаў на тэрыторыі Нямеччыны.

Ім таксама забаронены зваротны ўезд у краіну. Абодва мужчыны былі арыштаваныя ў пачатку лютага ў горадзе Гётынген у цэнтральнай частцы Нямеччыны. Бацькі аднаго з іх прыбылі з Нігерыі, а другога – з Алжыра. Мужчыну нігерыйскага паходжаньня 22 гады, а выхадцу з алжырскай сямʼі – 27 гадоў.

У Нямеччыне грамадзянства вызначаецца ня толькі паводле месца нараджэньня, але і па грамадзянстве аднаго ці абодвух бацькоў.

Пасьля арышту паліцыя паведаміла, што яны ўяўляюць небясьпеку, так як у іх падчас ператрусаў былі знойдзена агнястрэльная і халодная зброя, патроны і сьцяг экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Пры гэтым улады так і не змаглі ўсталяваць, ці мелі намер падазраваныя выкарыстоўваць агнястрэльную зброю ў ходзе магчымага тэракту, і фармальных абвінавачваньняў супраць іх вылучана не было.

Нядаўна ў Бэрліне адкрыўся цэнтар дэпартацыі мігрантаў, якія не атрымалі статусу бежанца ў Нямеччыне. Установа будзе каардынаваць дзеяньні фэдэральных уладаў і зямель па добраахвотным вяртаньні мігрантаў на радзіму або іх прымусовай дэпартацыі.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт