Logo Polskiego Radia
Print

Перастрэлка перад парлямэнтам у Лёндане

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.03.2017 16:44
Брытанская паліцыя паінфармавала, што абяззброеныя дзьве асобы.
PAP/EPA/ANDY RAIN

Перад брытанскім парлямэнтам адбылася перастрэлка – паінфармавала агенцтва Reutera. Параненых мела быць больш за дзесятак чалавек. Газэта «Independent» паведаміла, што кулявое раненьне атрымалі прынамсі дзьве асобы, у гэтым паліцыянт.

Перад гэтым інфармавалася пра два гукі, якія нагадвалі выбухі, у ваколіцах парлямэнту. Брытанская паліцыя паінфармавала, што абяззброеныя дзьве асобы, не пацьверджана, ці яны затрыманыя, ці забітыя. Здарэньне назвалі «інцыдэнтам з выкарыстаньнем агнястрэльнай зброі».

Парлямэнт спыніў працу. Была таксама зачынена бліжэйшая станцыя мэтро.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт