Logo Polskiego Radia
Print

Баўгарыя паміж Захадам, Расеяй і хаосам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.03.2017 10:55
Пытаньне зьвязаўскіх санкцый, накладзеных на Маскву, падзяліла баўгарскіх палітыкаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Dziennik Gazeta Prawna: У нядзелю ў чарговых датэрміновых парлямэнцкіх выбарах баўгары будуць вырашаць, ці іх краіна будзе зьвязана з Захадам, ці будзе набліжацца да Расеі. Адначасова найбольш верагодным вынікам будзе адсутнасьць стабільнай парлямэнцкай большасьці і паглыбленьне палітычнага хаосу.
Выбары сталі вынікам адстаўкі прэм’ер-міністра Бойка Барысава, які сышоў з пасады пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах прарасейскага кандыдата. Прэзыдэнт Румэн Радзеў распачаў курс на Маскву.

Паводле апытаньняў, дзьве асноўныя партыі – кансэрватыўная «Грамадзяне за эўрапейскае разьвіцьцё Баўгарыі» (ГЭРБ) і Баўгарская сацыялістычная партыя – маюць вельмі падобную падтрымку – каля 30%. Яны ня маюць шанцаў на самастойнае кіраваньне краінай. На трэцяе месца могуць разьлічваць некалькі вельмі дробных партый. Усё гэта прычыніцца да таго, што баўгарскі парлямэнт будзе вельмі моцна раздроблены. Стварэньне добрай кааліцыі ў такой сытуацыі будзе вельмі цяжкім заданьнем. Хутчэй за ўсё, аднаго кааліцыянта ня хопіць, каб кіраваць краінай. Патрэбныя прынамсі два, што зьмяншае шанцы на ўзьнікненьне стабільнага ўраду.

Настрой баўгараў дасканала перадае апытаньне, праведзенае на пачатку сакавіка. На пытаньне пра пажаданы пасьлявыбарчы сцэнар ¼ баўгараў адказала, што хацела бы чарговых выбараў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт