Logo Polskiego Radia
Print

Украінцы салідарныя зь беларусамі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.03.2017 10:23
Перад пасольствам РБ у Кіеве прайшла акцыя пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека ў суседняй краіне.
Photo: www.svaboda.org

Украінцы аказваюць салідарнасьць з рэпрэсаванымі беларусамі. Перад пасольствам Рэспублікі Беларусь у Кіеве прайшла акцыя пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека ў суседняй краіне. Украінцы, якія прыйшлі да беларускай дыпляматычнай місіі, патрабавалі вызваліць затрыманых беларусаў.

Каля беларускага пасольства ў Кіеве сабралася больш за 100 чалавек. Яны прынесьлі з сабой украінскія й беларускія бел-чырвона-белыя сьцягі. Пікетоўцы сьпявалі песьні й скандавалі «Свабода затрыманым!».

«За нашу і вашу свабоду» – з такім транспарантам да беларускага пасольства ў Кіеве ў прыйшоў адзін з удзельнікаў акцыі – Уладзімер. Ён патлумачыў Польскаму радыё, што памятае, як іншыя падтрымалі ўкраінцаў падчас нядаўняй Рэвалюцыі годнасьці, і таму выказаць салідарнасьць і падтрымаць тых, каму цяпер патрэбная дапамога, ён лічыць сваім абавязкам.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт