Logo Polskiego Radia
Print

Вярхоўны суд Расеі забараніў дзейнасьць „Сьведкаў Іеговы”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.04.2017 12:45
Такім чынам Вярхоўны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі Расеі.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Вярхоўны суд Расеі забараніў дзейнасьць „Сьведкаў Іеговы”
Такім чынам Вярхоўны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі Расеі.
Вярхоўны суд Расеі прызнаў экстрэмісцкім „Кіраўнічы цэнтар сьведкаў Іеговы ў Расеі” й забараніў яго дзейнасьць. Таксама суд канфіскаваў маёмасьць цэнтра. Цэнтар „Сьведкаў Іеговы” можа абскардзіць гэтае рашэньне. Аднак скарга павінна быць пададзеная пакуль пастанова аб забароне не ўступіць у законную сілу.
Тым часам раней Мінюст ужо прыпыніў працу цэнтра да канчатковага вырашэньня спрэчкі ў судзе. Прадстаўнікі арганізацыі заявілі журналістам, што маюць намер абскардзіць рашэньне расейскага суду ў Эўрапейскім судзе па правах чалавека. Аднак паводле правілаў, спачатку прадстаўнікі цэнтра павінны зьвярнуцца ў прэзыдыюм Вярхоўнага суду РФ.
Эўрапейскі суд па правах чалавека напэўна стане на бок „Кіраўнічага цэнтра сьведкаў Іеговы”, лічыць член прэзыдэнцкай Рады па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці й правах чалавека, дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра „Сава” Аляксандар Вярхоўскі.
„Калі яны прайграюць у прэзыдыюме Вярхоўнага суда, то тады яны пойдуць у Эўрапейскі суд па правах чалавека й там яны амаль напэўна выйграюць, таму што падставы для забароны проста нікчэмныя”, - дадаў Вярхоўскі.
Пазоў у суд на арганізацыю падаў Мінюст пасьля праверкі, якая праведзенай у лютым бягучага году. Паводле яе вынікаў, арганізацыя „Сьведкаў Іеговы” ў Расеі вядзе сваю дзейнасьць з парушэньнем статутных мэтаў і заканадаўства Расеі ў галіне процідзеяньня экстрэмізму.
ria.ru/аз

Вярхоўны суд Расеі прызнаў экстрэмісцкім „Кіраўнічы цэнтар сьведкаў Іеговы ў Расеі” й забараніў яго дзейнасьць. Таксама суд канфіскаваў маёмасьць цэнтра. Цэнтар „Сьведкаў Іеговы” можа абскардзіць гэтае рашэньне. Аднак скарга павінна быць пададзеная пакуль пастанова аб забароне не ўступіць у законную сілу.

Тым часам раней Мінюст ужо прыпыніў працу цэнтра да канчатковага вырашэньня спрэчкі ў судзе. Прадстаўнікі арганізацыі заявілі журналістам, што маюць намер абскардзіць рашэньне расейскага суду ў Эўрапейскім судзе па правах чалавека. Аднак паводле правілаў, спачатку прадстаўнікі цэнтра павінны зьвярнуцца ў прэзыдыюм Вярхоўнага суду РФ.

Эўрапейскі суд па правах чалавека напэўна стане на бок „Кіраўнічага цэнтра сьведкаў Іеговы” - лічыць член прэзыдэнцкай Рады па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці й правах чалавека, дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра „Сава” Аляксандар Вярхоўскі.

„Калі яны прайграюць у прэзыдыюме Вярхоўнага суда, то тады яны пойдуць у Эўрапейскі суд па правах чалавека й там яны амаль напэўна выйграюць, таму што падставы для забароны проста нікчэмныя”, - дадаў Вярхоўскі.

Пазоў у суд на арганізацыю падаў Мінюст пасьля праверкі, якая была праведзеная ў лютым бягучага году. Паводле яе вынікаў, арганізацыя „Сьведкаў Іеговы” ў Расеі вядзе сваю дзейнасьць з парушэньнем статутных мэтаў і заканадаўства Расеі ў галіне процідзеяньня экстрэмізму.

ria.ru/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт