Logo Polskiego Radia
Print

У Токіё абмяркуюць сытуацыю на Карэйскай паўвысьпе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.04.2017 15:11
Цягам апошніх тыдняў у гэтым рэгіёне назіраецца эскаляцыя напружанасьці.
photo: pixabay.com/CC0

У Токіё абмяркуюць сытуацыю на Карэйскай паўвысьпе
Цягам апошніх тыдняў у гэтым рэгіёне назіраецца эскаляцыя напружанасьці.
Прадстаўнікі Японіі, Паўднёвай Карэі й Злучаных Штатаў
Амэрыкі на наступным тыдні будуць размаўляць пра сытуацыю на Карэйскай паўвысьпе, паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap. Сустрэча адбудзецца ў Токіё. Прадстаўнікі трох краін абмяркуюць каардынацыю дзеяньняў па справе крызысу на паўвысьпе, то бок сумесных намаганьня з мэтай стрымаць Паўночную Карэю ад далейшых ваенных правакацыяў.
Цягам апошніх тыдняў назіраецца эскаляцыя напружанасьці на паўвысьпе. Злучаныя Штаты Амэрыкі накіравалі ў гэты рэгіён свой авіяносец. Аднак Паўночная Карэя працягвае ракетныя выпрабаваньні.
Улады ў Пхеньяне заяўляюць, што ў выпадку ўзьнікненьня надзвычайнай сытуацыі яны гатовыя прымяніць ядзерную зброю.
аз

Прадстаўнікі Японіі, Паўднёвай Карэі й Злучаных ШтатаўАмэрыкі на наступным тыдні будуць размаўляць пра сытуацыю на Карэйскай паўвысьпе, паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap. Сустрэча адбудзецца ў Токіё. Прадстаўнікі трох краін абмяркуюць каардынацыю дзеяньняў па справе крызысу на паўвысьпе, то бок сумесных намаганьня з мэтай стрымаць Паўночную Карэю ад далейшых ваенных правакацыяў.

Цягам апошніх тыдняў назіраецца эскаляцыя напружанасьці на паўвысьпе. Злучаныя Штаты Амэрыкі накіравалі ў гэты рэгіён свой авіяносец. Аднак Паўночная Карэя працягвае ракетныя выпрабаваньні.

Улады ў Пхеньяне заяўляюць, што ў выпадку ўзьнікненьня надзвычайнай сытуацыі яны гатовыя прымяніць ядзерную зброю.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт