Logo Polskiego Radia
Print

Крымскаму татарыну далі 12 гадоў калёніі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.04.2017 16:17
Яго абвінавацілі ў стварэньні на Крыме ячэйкі забароненай у Расеі ісламскай арганізацыі.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Крымскаму татарыну далі 12 гадоў калёніі
Яго абвінавацілі ў стварэньні на Крыме ячэйкі забароненай у Расеі ісламскай арганізацыі.
Паўночнакаўкаскі акруговы ваенны суд прыгаварыў да 12 гадоў калёніі строгага рэжыму крымскага татарына Руслана Зейтулаева, які абвінавачваўся ў арганізацыі на Крыме ячэйкі „Хізб ут-Тахрыр”. Пра гэта паведамляе ў Фэйсбуку журналіст Уладзіслаў Разанцаў. Паводле яго, падтрымаць Зейтулаева ў суд прыйшлі больш за 20 чалавек.
Як вядома, Паўночнакаўкаскі акруговы вайсковы суд 7 верасьня 2016 году прысудзіў Зейтулаеву й тром іншым асобам да пяці гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы іх вінаватымі ў датычнасьці да забароненай у Расеі тэрарыстычнай арганізацыі „Хізб ут-Тахрыр аль-Ісламі” й стварэньні ў акупаваным Крыме яе ячэйкі. Падсудныя сваёй віны не прызналі.
27 сьнежня 2016 году Вярхоўны суд Расеі адмяніў прысуд Зейтулаеву й адправіў справу на новы разгляд. Пракурор РФ папрасіў для Зейтулаева да 17 гадоў зьняволеньня. Мужчына ў знак пратэсту 23 дні трымаў галадоўку.
Нагадаем, прадстаўнікі міжнароднай ісламскай палітычнай арганізацыі „Хізб ут-Тахрыр” называюць сваёй місіяй аб'яднаньне ўсіх мусульманскіх краін у ісламскім халіфаце, але яны не падтрымліваюць тэрарыстычных мэтадаў дасягненьня гэтай мэты й кажуць, што церпяць ад несправядлівага перасьледу ў Расеі.
Вярхоўны суд Расеі забараніў „Хізб ут-Тахрыр” у 2003 годзе, уключыўшы арганізацыю ў сьпіс 15 аб'яднаньняў, названых „тэрарыстычнымі”.
pravda.com.ua/аз

Паўночнакаўкаскі акруговы ваенны суд прыгаварыў да 12 гадоў калёніі строгага рэжыму крымскага татарына Руслана Зейтулаева, які абвінавачваўся ў арганізацыі на Крыме ячэйкі „Хізб ут-Тахрыр”. Пра гэта паведамляе ў Фэйсбуку журналіст Уладзіслаў Разанцаў. Паводле яго, падтрымаць Зейтулаева ў суд прыйшлі больш за 20 чалавек.

Як вядома, Паўночнакаўкаскі акруговы вайсковы суд 7 верасьня 2016 году прысудзіў Зейтулаева й траіх іншых асоб да пяці гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы іх вінаватымі ў датычнасьці да забароненай у Расеі тэрарыстычнай арганізацыі „Хізб ут-Тахрыр аль-Ісламі” й стварэньні ў акупаваным Крыме яе ячэйкі. Падсудныя сваёй віны не прызналі.

27 сьнежня 2016 году Вярхоўны суд Расеі адмяніў прысуд Зейтулаеву й адправіў справу на новы разгляд. Пракурор РФ папрасіў для Зейтулаева да 17 гадоў зьняволеньня. Мужчына ў знак пратэсту 23 дні трымаў галадоўку.

Нагадаем, прадстаўнікі міжнароднай ісламскай палітычнай арганізацыі „Хізб ут-Тахрыр” называюць сваёй місіяй аб'яднаньне ўсіх мусульманскіх краін у ісламскім халіфаце, але яны не падтрымліваюць тэрарыстычных мэтадаў дасягненьня гэтай мэты й кажуць, што церпяць ад несправядлівага перасьледу ў Расеі.

Вярхоўны суд Расеі забараніў „Хізб ут-Тахрыр” у 2003 годзе, уключыўшы арганізацыю ў сьпіс 15 аб'яднаньняў, названых „тэрарыстычнымі”.

pravda.com.ua/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт