Logo Polskiego Radia
Print

Арцыбіскуп Вашынгтона: Кожную гадзіну за веру ў сьвеце забіваюць хрысьціяніна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.04.2017 09:12
  • Кожную гадзіну за веру ў сьвеце забіваюць хрысьціяніна.mp3
Каля 200 мільёнаў хрысьціян жывуць пад пагрозай фізычнага гвалту, зьняволеньня, катаваньняў ці нават сьмерці.
Photo: pixabay.com

Арцыбіскуп Вашынгтона: Кожную гадзіну за веру ў сьвеце забіваюць хрысьціяніна
«Згодна з паведамленьнямі, каля 200 мільёнаў хрысьціян жывуць пад пагрозай фізычнага гвалту, зьняволеньня, катаваньняў ці нават сьмерці з-за таго, што яны маюць веру, непрымальную для валадароў у той ці іншай частцы сьвету», – адзначыў 20 красавіка кардынал Дональд Вёрл, арцыбіскуп Вашынгтона.
Іерарх выступаў на сымпозіюме ў Нацыянальным клюбе прэсы ў сталіцы ЗША, які быў прысьвечаны выхаду даклада пра перасьлед хрысьціян.
Як сказаў кардынал, спасылаючыся на паведамленьні прэсы, амаль кожную гадзіну дзесьці ў сьвеце забіваюць хрысьціяніна.
Гэта адпавядае лічбе, якую называў у аналізе Цэнтар вывучэньня новых рэлігій у Турыне. Па яго ацэнках, у 2016 годзе загінула каля 9 тысяч хрысьціян. Гэта прыкладна на 20 працэнтаў больш, чым у 2015 годзе.
У прэзэнтаваным дакладзе адзначаецца, што хрысьціяне рэагуюць на тэрор пераважна «негвалтоўнымі стратэгіямі выжываньня», хоць зрэдку і бяруць зброю для самаабароны.
Гэтак у Сырыі дзейнічае хрысьціянскае апалчэньне «Сырыйская вайсковая рада», якая ўваходзіць у склад «Сырыйскіх дэмакратычных сіл» – вайскова-палітычнага абʼяднаньня, якое атрымлівае дапамогу ЗША і адначасова ваюе з ісламістамі і мясцовым прэзыдэнтам Башарам Асадам.
Найбольш жорстка хрысьціян перасьледуюць камуністычныя рэжымы, такія як Паўночная Карэя (КНДР), ісламісцкія калядзяржаўныя ці недзяржаўныя структуры, такія як тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».
«Гэта праблема ня толькі хрысьціян. Гэта крызыс чалавечнасьці... Трэба зрабіць так, каб перасьлед хрысьціян нельга было ігнараваць», – заявіў іерарх.

catholic.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт