Logo Polskiego Radia
Print

70 гадоў таму пачалася Акцыя «Вісла»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 28.04.2017 19:20
Пётр Парашэнка выступіў з заявай, прысьвечанай гадавіне дэпартацыі ўкраінцаў уладамі камуністычнай Польшчы.
Польскія міліцыянты падчас баёў з атрадамі Украінскай паўстанцкай арміі на поўдні Польшчы, 1946 г. Польскія міліцыянты падчас баёў з атрадамі Украінскай паўстанцкай арміі на поўдні Польшчы, 1946 г. wikimedia commons/ M. Zych.

Памяць пра акцыю «Вісла» павінна аб’ядноўваць украінцаў і палякаў. Пра гэта напісаў прэзыдэнт Украіны Пётра Парашэнка ў заяве, прысьвечанай 70-й гадавіне масавай дэпартацыю ўкраінцаў, зьдзейсьненай уладамі камуністычнай Польшчы. Прэзыдэнт Украіны зазначыў, што Акцыя «Вісла была адной з самых трагічных старонак украінскай гісторыі.

28 красавіка 1947 году камуністычныя ўлады пачалі дэпартацыю 140 тысяч украінцаў з паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Польшчы на балтыйскае ўзьбярэжжа. Пётр Парашэнка зазначыў, што акрамя дэпартацыі, камуністычныя ўлады ў Варшаве зьдзейсьнілі іншыя злачынствы. У другой палове 1940-х гадоў гады сотні ўкраінцаў загінулі ў канцэнтрацыйным лягеры, які дзейнічаў у мястэчку Явожна на поўдні Польшчы.

Пётр Парашэнка заклікаў, каб памяць пра трагічнае мінулае, а таксама пашана нявінна пацярпелым узмацнілі дыялёг паміж палякамі і ўкраінцамі. Ва Ўкраіне галоўныя ўрачыстасьці з нагоды 70 гадавіны з пачатку дэпартацыі прайшлі ў Львове. Украінскі інстытут нацыянальнай памяці выступіў з ініцыятывай прыняць дэклярацыю, якая б асудзіла акцыю «Вісла». Вярхоўная рада Ўкраіны павінна разгледзець гэтае пытаньне ў бліжэйшыя дні.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт