Logo Polskiego Radia
Print

У Італіі – успышка захворваньня воспай

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 29.04.2017 07:14
Гэта вынік зьмяншэньня ўзроўню вакцынацыі – заяўляе міністэрства аховы здароўя.
pixabay.com/Public Domain/CC0

У Італіі – рэкордна высокі ўзровень захворваньня на адзёр (звычайную воспу). За пачатку году гэтай, здавалася б, вынішчанай хваробай заразілася 1739 чалавек. 88% з людзей, якія захварэлі, не былі прышчэпленыя супраць адзёру. У мінулым годзе на адзёр захварэла ў два разы менш людзей – 844 асобы.

Нечаканы рост захворваньняў воспай – гэта вынік зьмяншэньня ўзроўню вакцынацыі, якое назіралася ў апошнія гады, сьцьвярджае міністэрства аховы здароўя Італіі. У адной трэцяй захварэлых назіраліся ўскладненьні. 40% былі шпіталізаваныя.

Італія па колькасьці выпадкаў захворваньня воспай знаходзіцца ў Эўропе на другім месцы пасьля Румыніі.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт