Logo Polskiego Radia
Print

Італьянскі ўрад зрабіў вакцынацыю дзяцей абавязковай

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 19.05.2017 20:14
Міністэрства аховы здароўя занепакоенае адраджэньнем даўно пераможаных хваробаў.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Італьянскі ўрад прыняў у пятніцу дэкрэт, які абавязвае бацькоў праводзіць вакцынацыю дзяцей. Прышчэпкі зьяўляюцца абавязковай умовай, каб прыняць дзяцей у ясьлі, дзіцячы садок альбо школу. Вакцынацыя становіцца абавязковай для дзяцей да 6 гадоў.

Сьпіс хваробаў, супраць якіх неабходна прышчэпліваць дзяцей, пашыраны да 12. У яго былі ўключаныя прышчэпкі супраць мэнінгіту і адзёру (звычайнай воспы). Раней рабіць прышчэпкі супраць гэтых хваробаў толькі рэкамэндавалася.

У апошнія гады ў Італіі ў некалькі разоў павялічылася колькасьць захворваньняў менавіта адзёру і мэнінгіту. На воспу, напрыклад, у 2016 годзе захварэлі 2400 дзяцей.

Як заявіў міністар аховы здароўя Італіі Паола Джэнцільёні (Paolo Gentiloni), да адраджэньня даўно пераможанай хваробы прычыніліся «папулярызацыя антынавуковых тэорыяў і зьніжэньне ўзроўню вакцынацыі дзяцей».

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт