Logo Polskiego Radia
Print

Агенцтвы ЭЗ уцякаюць з Лёндану. Пераедуць у Варшаву?

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 22.06.2017 15:02
Толькі адно агенцтва па кантролі над лекамі EMA налічвае 900 працаўнікоў і валодае гадавым бюджэтам у 300 мільёнаў эўра.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Эўрапейская агенцтвы па рэгуляцыі банкаўскага сэктару й кантролю рынку лекавых прэпаратаў з-за брэксіту пакідаюць Вялікабрытанію. Міністэрства замежных справаў Польшчы зьвярнулася да ўладаў Эўразьвязу з прапановай перанесьці гэтыя ўстановы ў Варшаву – піша Dziennik Gazeta Prawna.Толькі адно агенцтва па кантролю над лекамі EMA налічвае 900 працаўнікоў і валодае гадавым бюджэтам у 300 мільёнаў эўра.

Пакуль што ў Польшчы, як і ў большасьці іншых краінаў Эўразьвязу, разьмяшчаецца толькі адна эўразьвязаўская ўстанова – гэта Эўрапейскае агенцтва па кантролю над межамі Frontex. Больш чым дзьвюмя эўрапейскімі агенцтвамі маглі пахваліцца толькі Нямеччына і Вялікабрытанія. Пасьля выхаду з ЭЗ Брытанія гэты бонус страчвае.

Рашэньне пра перанос агенцтва ў тую ці іншую дзяржаву ўлады ЭЗ будуць прымаць на падставе геаграфічнага становішча краіны, умоваў працы на новым месцы, магчымасьцяў працаўладкаваньня семʼяў функцыянэраў, а таксама наяўнасьці адмысловых школаў для іх дзяцей.

Dziennik Gazeta Prawna/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт