Logo Polskiego Radia
Print

У Бэльгіі прайшоў шматтысячны пратэст супраць АЭС (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.06.2017 15:16
Дзесяткі тысяч чалавек утварылі 90-кілямэтровы ланцуг з Бэльгіі праз Нямеччыну да Галяндыі.
PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

У Бэльгіі прайшоў шматтысячны пратэст супраць атамных электрастанцый у Ціанжы і Дулы. Дзесяткі тысяч чалавек утварылі 90-кілямэтровы ланцуг з Бэльгіі праз Нямеччыну да Галяндыі.
Удзельнікі маніфэстацыі патрабавалі тэрмінова зачыніць атамныя электрастанцыі ў Бэльгіі, якія некалькі разоў у апошнія гады зачыняліся з-за аварый. Пратэстоўцы палічылі незразумелым і недапушчальным дэманстрацыйныя рашэньні ўраду аб далейшай эксплёатацыі рэактараў, пабудаваных у 70-х гадах.
Першыя праблемы з электрастанцыямі паявіліся ў 2012 годзе. Тады ў ёмкасьцях рэактараў былі знойдзеныя шматлікія трэшчыны. Гэта выклікала занепакоенасьць у краінах-суседках Бэльгіі. Нямеччына, Галяндыя і Люксэмбург шмат разоў заклікалі выключыць рэактары, а галяндзкі ўрад паскардзіўся нават у Эўрапейскую камісію.
У Бэльгіі ажно 55% энэргіі паходзіць з атамных электрастанцый. У краіне час ад часу аднаўляецца дыскусія пра закрыцьцё АЭС.

/

ав

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт