Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканскія самалёты абстралялі сырыйскі горад

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.08.2017 20:31
У выніку абстрэлу ў горадзе Рака загінулі 27 грамадзянскіх асоб, у тым ліку сямёра дзяцей.
Амэрыканскі штурмавік Fairchild Republic A-10 Thunderbolt IIАмэрыканскі штурмавік Fairchild Republic A-10 Thunderbolt IIcommons.wikimedia.org/public domain

У выніку абстрэлу баявымі самалётамі ВПС ЗША ў сырыйскім горадзе Рака загінулі па меншай меры 27 грамадзянскіх асоб, паведаміў Сырыйскі цэнтар маніторынгу за выкананьнем правоў чалавека.

Паветраная атака была праведзеная ў густанаселенай частцы горада, якая знаходзіцца пад кантролем тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская дзяржава”. Сярод ахвяраў - сямёра дзяцей.

У нядзелю, 20 жніўня, антытэрарыстычная кааліцыя пачала прадпрымаць спробы вызваленьня горада Тала-Афар, які таксама знаходзіцца пад кантролем тэрарыстаў.

Нагадаем, у ліпені, пасьля кампаніі, якая працягвалася 9 месяцаў, іракскім войскам удалося ўзяць пад свой кантроль стратэгічны горад Масул, які перад гэтым быў у руках тэрарыстаў з “Ісламскай дзяржавы”.

вс

фота мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт