Logo Polskiego Radia
Print

Зьліквідаваны чарговы аплот Ісламскай дзяржавы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.09.2017 11:30
Прэмʼер-міністар Ірака падзякаваў за адвагу ірацкаму войску.
Foto: pixabay.com

Прэмʼер-міністар Ірака Хайдэр аль-Абадзі абвясьціў пра перамогу над баевікамі Ісламскай дзяржавы ў Таль-Афары – гэта адзін з апошніх трох апірышчаў джыхадыстаў. Такім чынам, Багдад вярнуў пад свой кантроль цалкам правінцыю Нінэвія.

Прэмʼер-міністар аль-Абадзі падкрэсьліў, што ірацкія сілы «зьліквідавалі тэрарыстаў ІД«» і што ўся правінцыя Нінэвія – першы рэгіён, які захапілі тэрарысты ў 2014 годзе. Цяпер рэгіён пад кантролем «адважных ірацкіх войскаў.»

Пералом у вызваленьні Таль-Афару, які быў апошнім аплотам тэрарыстычнай арганізацыі на поўначы Ірака, адбыўся менш чым тыдзень таму. Міжнародныя экспэрты зазначаюць, што трэба захоўваць скептычнасьць. Ірацкія ўлады часта абвяшчаюць перамогу да поўнага заканчэньня баёў, і байцы ІД вядомыя сваімі нечаканымі контратакамі.

Ісламісты заяўляюць, што яны па-ранейшаму кантралююць раён Гавіджа на поўначы Ірака, а таксама памежныя тэрыторыі ў заходняй частцы краіны на мяжы з Сырыяй.

Пр/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт