Logo Polskiego Radia
Print

Расея: Вялікая сетка кінатэатраў не пакажа фільму «Матыльда»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.09.2017 13:59
Адмова ад дэманстрацыі стужкі зьвязана з пагрозамі, якія паступілі ў адрас кінатэатраў.
Кадр з фільму.Кадр з фільму.

Расея: Вялікая сетка кінатэатраў не пакажа фільму «Матыльда»
Адна з найбольшых сетак кінатэатраў у Расеі – «Сінема Парк» і «Формула Кіно» – паінфармавала, што па прычыне бясьпекі адмаўляецца ад паказаў фільму «Матыльда» рэжысэра Аляксея Ўчыцеля.
Адзначаецца, што адмова ад дэманстрацыі стужкі зьвязана з пагрозамі, якія паступілі з адрас кінатэатраў.
«У сувязі з неправамернымі дзеяньнямі з боку праціўнікаў фільма Аляксея Ўчыцеля «Матыльда«, якія адбыліся ў апошнія дні ў розных гарадах Расеі, і частымі пагрозамі ў адрас кінатэатраў кіраўніцтва абʼяднанай сеткі »Сінема Парк« і »Формула кіно« прыняло рашэньне адмовіцца ад паказу кінастужкі», – патлумачылі ў сетцы кінатэатраў.
«Рашэньне зьвязана выключна з жаданьнем засьцерагчы наведвальнікаў кінасеткі ад рызык, якія цягнуць за сабой публічныя паказы фільма», – падкрэсьлілі ў прэс-службе.
Раней у верасьні адвакат Канстанцін Дабрынін, які прадстаўляе інтарэсы Ўчыцеля, распавёў пра пагрозы падпалу сотні кінатэатраў з-за «Матыльды». Паводле яго слоў, засьцярогі атрымалі і іншыя арганізацыі, зьвязаныя з пракатам карціны.
Стужка расказвае пра раман будучага цара Мікалая ІІ і польскай танцоркі Матыльды Кшэсіньскай.

Адна з найбольшых сетак кінатэатраў у Расеі – «Сінема Парк» і «Формула Кіно» – паінфармавала, што па прычыне бясьпекі адмаўляецца ад паказаў фільму «Матыльда» рэжысэра Аляксея Ўчыцеля.

Адзначаецца, што адмова ад дэманстрацыі стужкі зьвязана з пагрозамі, якія паступілі ў адрас кінатэатраў.

«У сувязі з неправамернымі дзеяньнямі з боку праціўнікаў фільма Аляксея Ўчыцеля «Матыльда», якія адбыліся ў апошнія дні ў розных гарадах Расеі, і частымі пагрозамі ў адрас кінатэатраў кіраўніцтва абʼяднанай сеткі «Сінема Парк» і «Формула кіно» прыняло рашэньне адмовіцца ад паказу кінастужкі», – патлумачылі ў сетцы кінатэатраў.

«Рашэньне зьвязана выключна з жаданьнем засьцерагчы наведвальнікаў кінасеткі ад рызык, якія цягнуць за сабой публічныя паказы фільма», – падкрэсьлілі ў прэс-службе.

Раней у верасьні адвакат Канстанцін Дабрынін, які прадстаўляе інтарэсы Ўчыцеля, распавёў пра пагрозы падпалу сотні кінатэатраў з-за «Матыльды». Паводле яго слоў, засьцярогі атрымалі і іншыя арганізацыі, зьвязаныя з пракатам карціны.

Стужка расказвае пра раман будучага цара Мікалая ІІ і польскай танцоркі Матыльды Кшэсіньскай.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт