Logo Polskiego Radia
Print

Летува мае намер перашкаджаць імпарту электраэнэргіі з БелАЭС

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.09.2017 17:02
Вільня мае намер абмяжоўваць пропуск электраэнэргіі з Беларусі, беручы за яе плату.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

Летува мае намер перашкаджаць імпарту электраэнэргіі з БелАЭС
Урад Летувы ў сераду зацьвердзіў плян па блякаваньні імпарту электраэнэргіі з Беларускай АЭС (БелАЭС) у Астраўцы, што ўскладніць праект яе будаўніцтва.
Летува мае намер абмяжоўваць пропуск электраэнэргіі з Беларусі, беручы за яе плату. Таксама прапануецца забараніць Круоніскай гідраакумуліруючай электрастанцыі прадстаўляць паслугі Беларусі.
Міністар энэргетыкі Летувы Жыгімантас Вайчюнас на пасяджэньні паведаміў, што гэты плян – гэта ўжо чацьвёрты крок, накіраваны на барацьбу з праектам БелАЭС, будаўніцтва якой, на думку Летувы, вядзецца без выкананьня патрабаваньняў бясьпекі.
«Першым (крокам) быў закон аб неабходных мерах (з боку Летувы), накіраваных на тое, каб абараніцца ад пагроз, што зыходзяць ад небясьпечных АЭС трэціх краін. Тады ўрад прадставіў сваю ацэнку Сойму і прапанаваў яму па сямі крытэрам прызнаць БелАЭС небясьпечнай для нацыянальных інтарэсаў Летувы, тады ў чэрвені быў прыняты закон аб прызнаньні БелАЭС небясьпечнай», – сказаў Ж.Вайчюнас.
У ліку мер – прапанова да другога квартала наступнага года дамовіцца з Латвіяй і Эстоніяй аб ужываньні платы за перадачу электраэнэргіі з трэціх краін, калі гэта падтрымае Эўракамісія. Акрамя таго, да першага квартала 2019 года плянуецца дамовіцца з сумежнымі дзяржавамі аб абмежаваньні імпарту з БелАЭС.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт