Logo Polskiego Radia
Print

Рымскіх таксістаў навучаць добрым манерам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.10.2017 16:15
Адмысловыя курсы ладзяць улады Вечнага горада.
Foto: Pixabay/CC0

На першы курс гарадзкая адміністрацыя накіравала 750 таксістаў. Іх будуць вучыць асновам ангельскай мовы ды добрым манерам.

Рымскія ўлады зазначаюць, што кіроўцы таксі – гэта адна з найважнейшых візытак горада, таму яны павінны быць сымбалем гасьціннасьці.

Гарадзкія ўлады хочуць, каб дзякуючы курсу таксісты сталі чэмпіёнамі добрых манер; каб яны былі гідам, не гублялі цярпеньне ў корках, не брыдкасловілі з-за выбоін на дарогах, і былі ў стане даваць парады замежным турыстам па- ангельску наконт славутасьцяў, якія варта паглядзець.

Навучаньне вядзецца па ініцыятыве дэпартамэнта турызму горада Рыма. Чыноўнікі зазначылі, што таксісты возяць кожны дзень тысяч замежнікаў, зьяўляюцца неадʼемнай часткай індустрыі турызму, якая прыносіць Вечнаму гораду 10 мільярдаў эўра ў год.

Праграма курса складаецца з такім тэмаў, як якасьць абслугоўваньня, практычная ангельская, маркетынг зносін, або як дбаць пра кліента, а таксама прэзэнтацыя арыгінальных маршрутаў, якія ўключаюць прывабныя месцы ды менш вядомыя помнікі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт