Logo Polskiego Radia
Print

Турысты змогуць наведаць вышэйшыя паверхі рымскага Калізэя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.10.2017 15:25
Гэта магчымае дзякуючы сур’ёзнай рэканструкцыі, якая адбылася ў гістарычным аб’екце.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Турысты змогуць наведаць верхнія паверхі рымскага Калізэя
Гэта будзе магчымае дзякуючы сур’ёзнай рэканструкцыі, якая адбылася ў гістарычным аб’екце.
З 1 лістапада ўпершыню за 40 апошніх гадоў турысты змогуць наведаць карону рымскага Калізэя. У будучыні плянуецца таксама рэканструкцыя арэны й падзямельляў гістарычнага аб’екту.
Амфітэатар Флявіюм - адзін з самых вядомых будынкаў у сьвеце – прайшоў значную рэканструкцыю. У тым ліку быў вычышчаны яго фасад, а дзякуючы рэстаўрацыйным работам і разьмяшчэньню бар'ераў турысты атрымалі магчымасьць наведаць самыя высокія паверхі трыбуны, то бок падняцца на вышыню 40 мэтраў, адкуль адкрываецца цудоўны краявід Рыму.
Цяпер турысты змогуць увайсьці туды, дзе ў старажытныя часы на драўляных лаўках сядзеў плебс.
Калізэй у мінулым годзе наведалі каля 6,5 мільёна турыстаў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт