Logo Polskiego Radia
Print

Некаторыя краіны ЭЗ хочуць узмацніць барацьбу з прапагандай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.11.2017 11:32
Міністры краін Эўразьвязу размаўлялі пра ўзмацненьне барацьбы з прапагандай, між іншым, з Расеі.
PAP/EPA/EMMANUEL DUNAND / POOL

Міністры замежных спраў краін Эўразьвязу размаўлялі пра ўзмацненьне барацьбы з прапагандай, між іншым, з Расеі. Павелічэньне сродкаў на гэтую мэту хоча некалькі эўрапейскіх краін. Увагу на праблему зьвярнула Гішпанія, але пэўныя краіны не пагадзіліся з гэтымі боязямі.
Дэбата стала вынікам лісту васьмі краін ЭЗ, у тым ліку кіраўніка МЗС Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага, якія зьвярнуліся да кіраўнічкі эўразьвязаўскай дыпляматыі Фэдэрыкі Магерыні з просьбай выдзеліць больш сродкаў на супрацьдзеяньне дэзінфармацыі. У дэбаце ўдзел прынялі 17 чалецкіх краін. Амаль усе пагадзіліся, што неабходна павялічыць фінансаваньне дзейнасьці супраць дэзінфармацыі.
З траўня 2015 году ў ЭЗ створана апэратыўная група па ўсходніх пытаньнях (East StratCom Task Force), задача якой – супрацьдзеяньне прапагандысцкім кампаніям. Пакуль сродкі, прызначаныя на гэтую мэту, сьціплыя, а група налічвае ўсяго больш за дзесяць чалавек. Апэратыўная група падзеленая на тры падгрупы: усходнюю, балканскую і паўднёвую.
На праблему расейскага ўмяшальніцтва зьвяртае ўвагу нават Гішпанія. Міністар замежных спраў краіны гаварыў, што былі прыклады выбараў, у якіх Крэмль стараўся адыгрываць сваю ролю. Паводле яго, умяшальніцтва Масквы было бачным нават падчас каталёнскага крызысу.

Павелічэньня сродкаў на гэтую мэту хоча некалькі эўрапейскіх краін. Увагу на праблему зьвярнула Гішпанія, але пэўныя краіны не пагадзіліся з гэтымі боязямі.

Дэбата стала вынікам лісту васьмі краін ЭЗ, у тым ліку кіраўніка МЗС Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага, якія зьвярнуліся да кіраўнічкі эўразьвязаўскай дыпляматыі Фэдэрыкі Магерыні з просьбай выдзеліць больш сродкаў на супрацьдзеяньне дэзінфармацыі. У дэбаце ўдзел прынялі 17 чалецкіх краін. Амаль усе пагадзіліся, што неабходна павялічыць фінансаваньне дзейнасьці супраць дэзінфармацыі.

З траўня 2015 году ў ЭЗ створана апэратыўная група па ўсходніх пытаньнях (East StratCom Task Force), задача якой – супрацьдзеяньне прапагандысцкім кампаніям. Пакуль сродкі, прызначаныя на гэтую мэту, сьціплыя, а група налічвае ўсяго больш за дзесяць чалавек. Апэратыўная група падзеленая на тры падгрупы: усходнюю, балканскую і паўднёвую.

На праблему расейскага ўмяшальніцтва зьвяртае ўвагу нават Гішпанія. Міністар замежных спраў краіны гаварыў, што былі прыклады выбараў, у якіх Крэмль стараўся адыгрываць сваю ролю. Паводле яго, умяшальніцтва Масквы было бачным нават падчас каталёнскага крызысу.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт