Logo Polskiego Radia
Print

Славацкая паліцыя ў двух грузавіках знайшла 78 мігрантаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.11.2017 15:59
За апошні пэрыяд гэта самы масавы выпадак незаконнай міграцыі ў Славакіі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.PAP/EPA/ALBA FEIXAS

Славацкая паліцыя затрымала 78 мігрантаў на поўначы краіны, якіх перавозілі на двух грузавіках. Пра гэта паведамляе мясцовае выданьне Aktualne.cz.
Мігранты зьяўляюцца выхадцамі з Ірака, Ірана і Сырыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, кантрабандысты перавозілі нелегалаў з Румыніі, а затым павінны былі пераправіць іх у Нямеччыну.
Паліцыя спыніла два грузавікі ў горадзе Жыліна, за рулём былі турэцкія кіроўцы. Падчас ператрусу праваахоўнікі знайшлі ў грузавіках мігрантаў, сярод якіх былі і дзеці.
За апошні пэрыяд гэта самы масавы выпадак незаконнай міграцыі ў Славакіі.

Славацкая паліцыя затрымала 78 мігрантаў на поўначы краіны, якіх перавозілі на двух грузавіках. Пра гэта паведамляе мясцовае выданьне Aktualne.cz.

Мігранты зьяўляюцца выхадцамі з Ірака, Ірана і Сырыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, кантрабандысты перавозілі нелегалаў з Румыніі, а затым павінны былі пераправіць іх у Нямеччыну.

Паліцыя спыніла два грузавікі ў горадзе Жыліна, за рулём былі турэцкія кіроўцы. Падчас ператрусу праваахоўнікі знайшлі ў грузавіках мігрантаў, сярод якіх былі і дзеці.

За апошні пэрыяд гэта самы масавы выпадак незаконнай міграцыі ў Славакіі.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт