Маштабныя кібэрвучэньні НАТА стартавалі ў Эстоніі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
28.11.2017 16:50
Падчас вучэньняў будзе правераная здольнасьць Альянсу супрацьстаяць кібэратакам.
pixabay.com/Public Domain CC0
У Эстоніі стартавалі маштабныя вучэнні НАТА ў галіне процідзеяньня кібэртэрарызму. Пра гэта ў аўторак, 28 лістапада, паведамляе сайт Альянсу.
У мерапрыемствах будуць удзельнічаць больш за 700 удзельнікаў з 25 дзяржаў-членаў, а таксама краін-партнэраў, ЭЗ, прадстаўнікоў прамысловасьці й акадэмічных колаў.
Вучэньні праводзяцца штогод, ужо ў дзясяты раз.
Мэтай вучэньняў, якія завершацца ў пятніцу, зьяўляецца праверка здольнасьцяў НАТА й партнэраў альянсу супрацьстаяць кібэратакам, а таксама адпрацоўка ўзаемадзеяньня экспэртаў на ўнутрыдзяржаўным і міжнародным узроўнях.
корреспондент/вс