Logo Polskiego Radia
Print

Першы мэдычны бесьпілётнік запушчаны ў Кітаі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.12.2017 16:54
Дрон дастаўляе лекі за 10 хвілін па маршруце, праезд па якім займае да 9 гадзін.
Foto: pixabay.com/CC0

Замест шматгадзіннай вандроўкі – 10 хвілін. Разьмешчанае ў горным раёне Кітая сяло, праезд куды займае нават дзевяць гадзін, атрымала першую пастаўку лекавых сродкаў бесьпілётнікам. Лятальны апарат прывёз вяскоўцам неабходныя лекі за некалькіх хвілін.

Вёска Атульер у правінцыі Сычуань знаходзіцца на вышыні 1400 м над узроўнем мора, у цяжкадаступным раёне. У 2016 годзе СМІ публікавалі фотаздымкі дзяцей, якія жывуць там, якія кожны дзень дабіраюцца ў школу па 17 лесьвіцам, прымацаваным да абрыву.

Дзякуючы супрацоўніцтву мясцовых уладаў з кітайскай фірмай анлайн-продажаў, на гэтым тыдні ўпершыню тавары былі дастаўленыя ў вёску дронамі. У першай партыі жыхары вёскі атрымалі неабходныя лекі, у тым ліку супраць прастуды і грыпу.

Кур'ерскія фірмы ў Кітаі ўсё часьцей выкарыстоўваюць бесьпілётнікі для паставак тавараў у цяжкадаступныя раёны краіны.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт