Logo Polskiego Radia
Print

Сабчак заявіла, што гатовая зьняць кандыдатуру на карысьць Навальнага

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 17.12.2017 13:18
Прэзыдэнцкія выбары пройдуць у Расеі 18 сакавіка 2018 году.
Скрыншот з афіцыйнага сайта Аляксея Навальнага 2018.navalny.comСкрыншот з афіцыйнага сайта Аляксея Навальнага 2018.navalny.com2018.navalny.com

Лідары расейскай апазыцыі публікуюць першыя афіцыйныя заявы аб намеры ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Аляксей Навальны заклікаў сваіх прыхільнікаў байкатаваць выбары ў выпадку, калі яго кандыдатура ня будзе зарэгістраваная. Ксенія Сабчак заявіла, што здыме сваю кандыдатуру на карысьць Навальнага, калі яго дапусьцяць да ўдзелу ў выбарах.

У пятніцу расейскі Савет Фэдэрацыі зацьвердзіў дату правядзеньня выбараў – 18 сакавіка. Пра сваё жаданьне ўдзельнічаць у іх заявілі 23 асобы.

Уладзімер Пуцін ужо выказаўся, што ня бачыць ніводнага рэальнага суперніка сваёй кандыдатуры. Лідар расейскай апазыцыі Аляксей Навальны, хутчэй за ўсё, ня будзе дапушчаны да выбараў, бо мае непагашаную судзімасьць.

Грыгоры Яўлінскі – лідар партыі «Яблоко», не разьлічвае на перамогу, аднак удзельнічае ў прэзыдэнцкай кампаніі, каб прадставіць сваю праграму сацыяльна-эканамічных рэформаў. А вось лідар Камуністычнай партыі Расейскай Фэдэрацыі Генадзь Зюганаў паабяцаў у выпадку перамогі адрадзіць Савецкі Саюз.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт