Logo Polskiego Radia
Print

Дзярждэп пацьвердзіў продаж зброі Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.12.2017 10:24
ЗША вырашылі паставіць Кіеву ўзмоцненыя абарончыя магчымасьці.
Белы дом Белы дом Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША Хэзэр Наўэрт паведаміла, што Вашынгтон прыняў рашэньне аб пастаўках абарончага ўзбраеньня Ўкраіне для забесьпячэньня абароны яе тэрытарыяльнай цэласнасьці й сувэрэнітэту.

«Дапамога ЗША, як мы казалі раней, носіць выключна абарончы характар, мы заўсёды казалі пра тое, што Ўкраіна – сувэрэнная дзяржава й мае права абараняць сябе», – адзначыла прадстаўнік Дзярждэпу.

Раней амэрыканскія СМІ паведамілі, што адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ўхваліла продаж сьмяротнай абарончай зброі Ўкраіне, але без супрацьтанкавых ракет Javelin. Пазьней зьявілася інфармацыя, што Трамп мае намер ухваліць плян продажу згаданых ракет Кіеву.

риа новости/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт