Logo Polskiego Radia
Print

Вышаградзкая група дамаўляецца пра стварэньне сумеснага банку разьвіцьця

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.01.2018 12:41
Ідэю падтрымліваюць Польшча і Вугоршчына, будуць весьціся перамовы з кіраўнікамі Чэхіі і Славакіі.
Wikipedia/CrazyPhunk/domena publiczna

У Будапэшце праходзіць саміт кіраўнікоў урадаў Вышаградзкай групы. У сталіцы Вугоршчыны Польшчу прадстаўляе прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі.

Кіраўнікі ўрадаў Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі і Славакіі абмяркоўваюць у асноўным справы ЭЗ і рэгіянальныя пытаньні такія як, будучыня міграцыйнай палітыкі Супольнасьці і новы бюджэт ЭЗ. Краіны намерваюцца стварыць сумесны банк разьвіцьця Вышаградзкай групы.

«Пытаньне толькі ці ўсе чатыры краіны сапраўды будуць зацікаўленыя. Мы з прэм’ер-міністрам Орбанам дагаварыліся вельмі хутка і будзем весьці перамовы з кіраўнікамі Чэхіі і Славакіі – Бабішам і Фіцо» – сказаў Польскаму радыё Матэвуш Маравецкі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт