Logo Polskiego Radia
Print

У Іране ў авіякатастрофе загінулі 66 чалавек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.02.2018 10:37
Улады распачалі сьледзтва для высьвятленьня прычын авіякатастрофы.
PAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

У Іране ў авіякатастрофе загінулі 66 чалавек
“66 чалавек загінулі ў катастрофе пасажырскага самалёту ATR 72 іранскіх авіяліній Aseman Airlines, які разьбіўся раніцай у горным раёне гораду Семіром, на паўднёвым захадзе краіны”, - паведаміў прэс-сакратар авіяліній. Кепскае надвор’е ўскладняе выратавальную акцыю.
Паведамляецца, што ўсе пасажыры і чальцы экіпажу загінулі. Самалётам ляцела 60 пасажыраў, у тым ліку адно дзіця, і 6 чальцоў экіпажу.
Па прычыне густога туману выратавальнікі ня могуць дабрацца на месца. На месца накіраваліся верталёты, паколькі машыны хуткай дапамогі ня маюць шанцаў даехаць на месца здарэньня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт