Logo Polskiego Radia
Print

Ва Ўкраіне арыштавалі Надзею Саўчанку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.03.2018 13:35
Пракуратура абвінавачвае дэпутатку ў падрыхтоўцы замахаў і плянаваньні збройнага захопу ўлады.
PAP/EPA/STEPAN FRANKO

Ва Ўкраіне арыштавалі Надзею Саўчанку
Надзею Саўчанку арыштавалі. Дэпутатку затрымала Служба бясьпекі Ўкраіны ў будынку ўкраінскага парлямэнту. Пракуратура абвінавачвае Надзею Саўчанку ў падрыхтоўцы замахаў і плянаваньні збройнага захопу ўлады. Раней дэпутаты Вышэйшай рады ў ходзе галасаваньня пазбавілі яе імунітэту.
Генэральны пракурор Юры Луцэнка паінфармаваў, што пракуратура мае доказы, каб абвінаваціць Саўчанку ў падрыхтоўцы дзеяньняў з мэтаю замаху на канстытуцыйны лад Украіны і пераняцьця ўлады ў краіне. Луцэнка зазначыў, што гаворка ідзе пра апрацаваны плян, збор зброі і вэрбаваньне выканаўцаў.
Паводле генэральнага пракурора, Надзея Саўчанка езьдзіла на сэпаратысцкія тэрыторыі адкуль прывозіла зброю. Паводле пракуратуры, яна плянавала выкарыстаць яе для атакі на прэзыдэнта і будынак украінскага парлямэнту.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт