Logo Polskiego Radia
Print

ЗША не ўвядуць новых санкцый супраць Расеі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.04.2018 13:02
Плян іх накладаньня заблякаваў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
PAP/EPA/Cristobal Herrera

ЗША адклалі ўвядзеньне новых санкцый супраць Расеі
Раней амбасадар ЗША ў ААН Нікей Хэйлі заявіла, што ў панядзелак 16 красавіка Міністэрства фінансаў ЗША накладзе санкцыі на шэраг расейскіх кампаній.
Злучаныя Штаты пакуль ня будуць уводзіць дадатковыя санкцыі супраць Расеі. Плян іх накладаньня заблякаваў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
У нядзелю амбасадар ЗША ў ААН Нікей Хэйлі заявіла, што ў панядзелак 16 красавіка Міністэрства фінансаў ЗША накладзе санкцыі на расейскія кампаніі, якія пастаўляюць Сырыі абсталяваньне, якое выкарыстоўваецца ў праграме вытворчасьці хімічнай зброі. Словы Нікей Хэйлі былі рэзка раскрытыкаваныя ўладамі ў Крамлі. Як паведамлялі амэрыканскія СМІ ў нядзелю, Дональд Трамп правёў у сувязі з гэтым сустрэчу з дарадцамі па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі. Прэзыдэнт ЗША выказаў незадаволенасьць заявай аб намеры прымяніць новыя санкцыі і заявіў, што пакуль ня хоча іх уводзіць.
Прэс-сакратар Белага дома Сара Хакабі Сандэрс у панядзелак заявіла, што рашэньне аб санкцыях супраць Расеі пакуль не прынятае і што яно будзе прынятае ў «найбліжэйшай будучыні». Па дадзеных газэты Washington Post, Белы дом ужо паведаміў амбасады Расеі ў Вашынгтоне, што ЗША пакуль ня будуць уводзіць новыя санкцыі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт