Logo Polskiego Radia
Print

Наплыў мігрантаў у Грэцыю цягам году вырас на 30%

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.04.2018 15:31
З красавіка на выспы ва ўсходняй частцы Эгейскага мора штодзённа прыбывае ад 150 да 200 чалавек штодзённа.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Наплыў мігрантаў у Грэцыю цягам году вырас на 30%. Грэцкі міністар міграцыі паінфармаваў пра рост мігрантаў, якія прыбываюць як на грэцкія выспы, так і пра тых, хто трапляе ў Грэцыю ў ваколіцах Эўрас на мяжы з Турцыяй.
Міністар Дымітрыс Вітсас сьцьвердзіў, што гэта не падобная сытуацыя да 2015 году, але ўсё ж наплыў мігрантаў значна павялічыўся.
З красавіка на выспы ва ўсходняй частцы Эгейскага мора штодзённа прыбывае ад 150 да 200 чалавек штодзённа. Дымітрас Вітсас зазначыў, што адначасова ўсё больш чалавек спрабуе трапіць праз Эўрас, хоць там пабудаваная агароджа. Грэцкі палітык нагадаў, што калі агароджу будавалі, ён папярэджваў, што гэта ня спыніць нелегальных мігрантаў, а толькі памяняе міграцыйны шлях. У дадзены момант праз Эўрас перапраўляецца ўтрая больш мігрантаў, чым у мінулым годзе. Грэцкія службы баяцца, што будзе яшчэ горш, калі ўпадзе ўзровень вады ў рацы, якая праплывае праз мяжу.
У сакавіку з Турцыі ў Грэцыю праз Эўрас трапіла 1650 чалавек. Гэты былі пераважна сем’і з Іраку і Сырыі. На выспах Лесбас, Самас і Хіяс знаходзіцца каля 15 тысяч мігрантаў.

Грэцкі міністар міграцыі паінфармаваў пра рост мігрантаў, якія прыбываюць як на грэцкія выспы, так і пра тых, хто трапляе ў Грэцыю ў ваколіцах Эўрас на мяжы з Турцыяй.

Міністар Дымітрыс Вітсас сьцьвердзіў, што гэта не падобная сытуацыя да 2015 году, але ўсё ж наплыў мігрантаў значна павялічыўся.

З красавіка на выспы ва ўсходняй частцы Эгейскага мора штодзённа прыбывае ад 150 да 200 чалавек штодзённа. Дымітрас Вітсас зазначыў, што адначасова ўсё больш чалавек спрабуе трапіць праз Эўрас, хоць там пабудаваная агароджа. Грэцкі палітык нагадаў, што калі агароджу будавалі, ён папярэджваў, што гэта ня спыніць нелегальных мігрантаў, а толькі памяняе міграцыйны шлях. У дадзены момант праз Эўрас перапраўляецца ўтрая больш мігрантаў, чым у мінулым годзе. Грэцкія службы баяцца, што будзе яшчэ горш, калі ўпадзе ўзровень вады ў рацы, якая праплывае праз мяжу.

У сакавіку з Турцыі ў Грэцыю праз Эўрас трапіла 1650 чалавек. Гэты былі пераважна сем’і з Іраку і Сырыі. На выспах Лесбас, Самас і Хіяс знаходзіцца каля 15 тысяч мігрантаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт