Logo Polskiego Radia
Print

Расея паставіла Башару аль-Асаду комплексы „Панцыр”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.04.2018 17:31
Раней Крэмль паведамляў таксама, што паставіць сырыйскім войскам ЗРК С-300.
Cамаходныя зэнітныя ракетна-гарматныя комплексы „Панцыр”.Cамаходныя зэнітныя ракетна-гарматныя комплексы „Панцыр”.By Vitaly V. Kuzmin - http://vitalykuzmin.net/?q=node/459, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=30890686

Расея паставіла Башару аль-Асаду комплексы „Панцыр”
Раней Крэмль паведамляў таксама, што паставіць сырыйскім войскам ЗРК С-300.
Расея паставіла арміі сырыйскага дыктатара Башара аль-Асада самаходныя зэнітныя ракетна-гарматныя комплексы „Панцыр”. Да сёньняшняга дня дакладна невядома, ці Расея паставіла ў Сырыю таксама зэнітна-ракетныя комплексы С-300.
ЗША й краіны-члены Паўночнаатлянтычнага альянсу заклікаць Уладзіміра Пуціна спыніць пастаўкі зброі й ваеннай тэхнікі арміі, якая забівае сваіх уласных грамадзян.
Пасьля таго, як Злучаныя Штаты Амэрыкі, Вялікабрытанія й Францыя нанесьлі ўдары па сырыйскіх аб'ектах, дзе вытвараецца й захоўваецца хімічная зброя, Расея пачала ўзбройваць сырыйскія войскі СПА.
Крэмль паведаміў, што паставіць войскам Башара аль-Асада ЗРК С-300. Аднак да гэтай пары сырыйскі бок сьцьвярджае, што атрымаў расейскія комплексы.
Вайна ў Сырыі працягваецца ўжо больш за 7 гадоў. У выніку канфлікту загінулі амаль 400 тысяч мірных жыхароў, а 11 мільёнаў людзей былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
аз

Расея паставіла арміі сырыйскага дыктатара Башара аль-Асада самаходныя зэнітныя ракетна-гарматныя комплексы „Панцыр”. Да сёньняшняга дня дакладна невядома, ці Расея паставіла ў Сырыю таксама зэнітна-ракетныя комплексы С-300.

ЗША й краіны-члены Паўночнаатлянтычнага альянсу заклікаюць Уладзіміра Пуціна спыніць пастаўкі зброі й ваеннай тэхнікі арміі, якая забівае сваіх уласных грамадзян.

Пасьля таго, як Злучаныя Штаты Амэрыкі, Вялікабрытанія й Францыя нанесьлі ўдары па сырыйскіх аб'ектах, дзе выпускаецца й захоўваецца хімічная зброя, Расея пачала ўзбройваць сырыйскія войскі СПА.

Крэмль паведаміў, што паставіць войскам Башара аль-Асада ЗРК С-300. Аднак да гэтай пары сырыйскі бок сьцьвярджае, што не атрымаў расейскіх комплексаў.

Вайна ў Сырыі працягваецца ўжо больш за 7 гадоў. У выніку канфлікту загінулі амаль 400 тысяч мірных жыхароў, а 11 мільёнаў людзей былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт