Logo Polskiego Radia
Print

Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў абвясьціў галадоўку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.05.2018 14:27
Ён патрабуе вызваленьня з турмы 64 іншых украінцаў, зьняволеных па палітычных прычынах.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў абвясьціў галадоўку
Ён патрабуе вызваленьня з турмы 64 іншых украінцаў, зьняволеных па палітычных прычынах.
Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, які ўтрымліваецца ў расейскай турме, абвясьціў бестэрміновую галадоўку. Ён патрабуе вызваленьня з турмы 64 іншых украінцаў, зьняволеных па палітычных прычынах.
Алег Сянцоў быў затрыманы на Крыме 10 траўня 2014 году, то бок праз два месяцы пасьля таго, як Расея анэксавала ўкраінскую паўвыспу. Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў і прысудзілі да 20 гадоў зьняволеньня.
У абарону рэжысэра выступалі міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Эўразьвяз, а таксама кінэматаграфісты з усяго сьвету.
Пра тое, што Сянцоў пачаў галадоўку паведаміў яго адвакат Зьміцер Дынзэ. Адвакат сказаў, што рэжысэр мае намер весьці галадоўку да той пары, калі яго патрабаваньні ня будуць выкананыя. „Альбо я памру, або мае патрабаваньні будуць выкананыя”, - сказаў Сянцоў.
Інфармацыйны партал „Медуза” паведаміў, што Сянцоў галадае з 14 траўня. Пакуль стан яго здароўя добры. Мужчына застаецца пад кантролем лекараў.
аз

Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, які ўтрымліваецца ў расейскай турме, абвясьціў бестэрміновую галадоўку. Ён патрабуе вызваленьня з турмы 64 іншых украінцаў, зьняволеных па палітычных прычынах.

Алег Сянцоў быў затрыманы на Крыме 10 траўня 2014 году, то бок праз два месяцы пасьля таго, як Расея анэксавала ўкраінскую паўвыспу. Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў і прысудзілі да 20 гадоў зьняволеньня.

У абарону рэжысэра выступалі міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Эўразьвяз, а таксама кінэматаграфісты з усяго сьвету.

Пра тое, што Сянцоў пачаў галадоўку паведаміў яго адвакат Зьміцер Дынзэ.

Адвакат сказаў, што рэжысэр мае намер весьці галадоўку да той пары, калі яго патрабаваньні будуць выкананыя. „Альбо я памру, або мае патрабаваньні будуць выкананыя”, - сказаў Сянцоў.

Інфармацыйны партал „Медуза” паведаміў, што Сянцоў галадае з 14 траўня. Пакуль стан яго здароўя добры. Мужчына застаецца пад кантролем лекараў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт