Logo Polskiego Radia
Print

У Сафіі распачаўся саміт ЭЗ-Заходнія Балканы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.05.2018 12:55
Мэтай сустрэчы зьяўляецца пацьверджаньне эўрапейскай пэрспэктывы для краін гэтага рэгіёну.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэм'ер-міністар Баўгарыі Бойка Барысаў.Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэм'ер-міністар Баўгарыі Бойка Барысаў.PAP/EPA/SZILARD KOSZTICSAK

У Сафіі распачаўся саміт ЭЗ-Заходнія Балканы. Мэтай сустрэчы зьяўляецца пацьверджаньне эўрапейскай пэрспэктывы для краін гэтага рэгіёну. У саміце прымаюць удзел шэсьць балканскіх краін – Албанія, Сэрбія, Босьнія і Герцагавіна, Македонія і Косава.
Сёньняшні саміт у Баўгарыі мае пацьвердзіць зацікаўленьне Эўразьвязу супрацай з заходнебалканскімі партнэрамі. Кіраўнік Эўрапейскага парлямэнту Антоніё Таяні сказаў, што бліжэй за ўсё да чалецтва ў ЭЗ знаходзяцца Сэрбія і Чарнагорыя, а пагадненьне ў гэтай справе магло бы быць дасягнутае ў 2025 годзе.
У сваю чаргу камісар па справах Эўрапейскай палітыкі суседзтва Яханэс Хан сьцьвердзіў, што верыць у падпісаньне дамовы паміж Сэрбіяй і Косавым, якія 10 гадоў таму абвясьцілі незалежнасьць. Акрамя таго ЭК рэкамэндавала ў траўні распачаць перамовы з Албаніяй і Македоніяй. Аднак супраць выступаюць Францыя і Галяндыя.
Польшча стаіць на пазыцыі, што Эўразьвяз павінен вярнуцца да палітыкі пашырэньня. Саміт байкатуе Гішпанія. Мадрыд, як і некалькі іншых эўразьвязаўскіх краін, не прызнае адлучэньне Косава і Сэрбіі.
Польскую дэлегацыю ў Сафіі ўзначальвае прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі, які ўжо правёў перамовы са старшынём Эўрапейскай камісіі Жан-Клодам Юнкерам. Дыскусія абодвух палітыкаў аб вяршэнстве закона ў Польшчы будзе працягвацца яшчэ сёньня.

У саміце прымаюць удзел шэсьць балканскіх краін – Албанія, Сэрбія, Босьнія і Герцагавіна, Македонія і Косава.

Сёньняшні саміт у Баўгарыі мае пацьвердзіць зацікаўленьне Эўразьвязу супрацай з заходнебалканскімі партнэрамі. Кіраўнік Эўрапейскага парлямэнту Антоніё Таяні сказаў, што бліжэй за ўсё да чалецтва ў ЭЗ знаходзяцца Сэрбія і Чарнагорыя, а пагадненьне ў гэтай справе магло бы быць дасягнутае ў 2025 годзе.

У сваю чаргу камісар па справах Эўрапейскай палітыкі суседзтва Яханэс Хан сьцьвердзіў, што верыць у падпісаньне дамовы паміж Сэрбіяй і Косавым, якія 10 гадоў таму абвясьцілі незалежнасьць. Акрамя таго ЭК рэкамэндавала ў траўні распачаць перамовы з Албаніяй і Македоніяй. Аднак супраць выступаюць Францыя і Галяндыя.

Польшча стаіць на пазыцыі, што Эўразьвяз павінен вярнуцца да палітыкі пашырэньня. Саміт байкатуе Гішпанія. Мадрыд, як і некалькі іншых эўразьвязаўскіх краін, не прызнае адлучэньне Косава і Сэрбіі.

Польскую дэлегацыю ў Сафіі ўзначальвае прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі, які ўжо правёў перамовы са старшынём Эўрапейскай камісіі Жан-Клодам Юнкерам. Дыскусія абодвух палітыкаў аб вяршэнстве закона ў Польшчы будзе працягвацца яшчэ сёньня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт