Logo Polskiego Radia
Print

Расейская Дзяржаўная Дума прыняла закон аб контрсанкцыях

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.05.2018 13:14
Незалежныя экспэрты папярэджваюць, што контрсанкцыі будуць мець нэгатыўны ўплыў на расейскую эканоміку.
PAP/EPA/MICHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Расейская Дзяржаўная Дума прыняла закон аб контрсанкцыях. Дэпутаты прызналі Радзе міністраў права падрыхтаваць каталёг санкцый, якія былі б адказам на заходнія абмежаваньні ў дачыненьні да Масквы. Краіны Эўразьвязу і ЗША ўвялі санкцыі ў сувязі з анэксіяй Крыму, вайной у Данбасе і ўмяшальніцтвам расейскіх спэцслужбаў ва ўнутраныя справы іншых краін.
У абгрунтаваньні закону расейскія дэпутаты напісалі, што «мэтай новага закону зьяўляецца абарона інтарэсаў і бясьпекі Расеі, а таксама яе сувэрэнітэту і свабоды грамадзян». Контрсанкцыі павінны быць уведзеныя ў дачыненьні да краін, арганізацый і асоб, якія прадпрымаюць варожыя крокі супраць Расеі.
Частка незалежных экспэртаў ужо раней папярэджвала, што контрсанкцыі будуць мець нэгатыўны ўплыў на расейскую эканоміку. Паводле іх, у Масквы цяпер няма інструмэнтаў ціску, якія былі б адчувальнымі для іншых краін, асабліва краін Эўразьвязу і ЗША. Паводле спэцыялістаў, заходнія санкцыі падарвалі бюджэт Расеі, яны зьяўляюцца адчувальнымі як для фірм, так і прыватных асоб.

Дэпутаты прызналі Радзе міністраў права падрыхтаваць каталёг санкцый, якія былі б адказам на заходнія абмежаваньні ў дачыненьні да Масквы. Краіны Эўразьвязу і ЗША ўвялі санкцыі ў сувязі з анэксіяй Крыму, вайной у Данбасе і ўмяшальніцтвам расейскіх спэцслужбаў ва ўнутраныя справы іншых краін.

У абгрунтаваньні закону расейскія дэпутаты напісалі, што «мэтай новага закону зьяўляецца абарона інтарэсаў і бясьпекі Расеі, а таксама яе сувэрэнітэту і свабоды грамадзян». Контрсанкцыі павінны быць уведзеныя ў дачыненьні да краін, арганізацый і асоб, якія прадпрымаюць варожыя крокі супраць Расеі.

Частка незалежных экспэртаў ужо раней папярэджвала, што контрсанкцыі будуць мець нэгатыўны ўплыў на расейскую эканоміку. Паводле іх, у Масквы цяпер няма інструмэнтаў ціску, якія былі б адчувальнымі для іншых краін, асабліва краін Эўразьвязу і ЗША. Паводле спэцыялістаў, заходнія санкцыі падарвалі бюджэт Расеі, яны зьяўляюцца адчувальнымі як для фірм, так і прыватных асоб.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт