Logo Polskiego Radia
Print

Сквэр перад амбасадай Расеі ў Вільні названы ў гонар Барыса Нямцова

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.05.2018 19:39
Рашэньне сталічных дэпутатаў падтрымала Міністэрства замежных спраў Летувы.
Барыс Нямцоў у кастрыніку 2012 годуБарыс Нямцоў у кастрыніку 2012 годуcommons.wikimedia.org/Пусть всегда будет солнце/CC BY-SA 4.0

Сквэр перад амбасадай Расеі ў Вільні названы ў гонар Барыса Нямцова, аднаго зь лідараў расейскай апазыцыі, забітага ў цэнтры Масквы ў лютым 2015 году. Такое рашэньне ў сераду, 24 мая, прынялі дэпутаты мясцовай рады Вільні.
Першапачаткова мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус прапаноўваў назваць сквэр у гонар «дэмакратаў Расеі», аднак, паводле яго слоў, пасьля сустрэчы з прадстаўнікамі расейскай апазыцыі зьмяніў меркаваньне.
Вільня стала другім пасьля амэрыканскага Вашынгтона горадам, які назваў сквэр перад амбасадай Расеі імем Барыса Нямцова. Рашэньне сталічных дэпутатаў падтрымала Міністэрства замежных спраў Летувы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт