Logo Polskiego Radia
Print

Нідэрлянды: Расея непасрэдна ўдзельнічала ў зьбіцьці пасажырскага самалёта

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.05.2018 14:07
У 2014 годзе самалёт Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур, быў зьбіты над Украінай.
Kіраўнік Міністэрства замежных спраў Нідэрляндаў Стэф Блёк.PAP/EPA/BART MAATKіраўнік Міністэрства замежных спраў Нідэрляндаў Стэф Блёк.PAP/EPA/BART MAAT PAP/EPA/BART MAAT

Нідэрлянды: Расея непасрэдна ўдзельнічала ў зьбіцьці пасажырскага самалёта
У 2014 годзе самалёт Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур, быў зьбіты над Украінай.
„Папярэднія дадзеныя, апублікаваныя на гэтым тыдні пракурорамі, якія расьсьледуюць зьбіцьцё над усходняй Украінай пасажырскага самалёта Malaysia Airlines (рэйс MH17), паказваюць на непасрэднае дачыненьне Расеі”, - паведаміў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Нідэрляндаў Стэф Блёк.
Міжнародная сьледчая група абвясьціла ўчора, што дэталёвы аналіз відэа матэрыялаў сьведчыць пра тое, што ракета „Бук”, якая ў 2014 годзе зьбіла самалётам Malaysia Airlines над усходняй Украінай, паходзіла з расейскай вайсковай часткі, у прыватнасьці з 53-ай зэнітнай ракетнай брыгады, якая дысьлякуецца ў Курску. Аднак пра тое, хто менавіта страляў, не паведамляецца, дае інфармацыйнае агенцтва Reuters.
Боінг 777-200ER Malaysia Airlines, які 17 ліпеня 2014 году ляцеў з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур быў зьбіты на ўсходзе Ўкраіны, у раёне, які кантралююць прарасейскія сэпаратысты.
Загінулі 298 чалавек, то бок усе пасажыры і экіпаж машыны. Большасьць ахвяр, гэта грамадзяне Нідэрляндаў.
Ужо ў 2016 годзе міжнародная група сьледчых зь Нідэрляндаў, Аўстраліі, Бэльгіі, Малайзіі і Ўкраіны аб'явіла, што самалёт Malaysia Airlines быў зьбіты расейскай ракетай. Верагодна ракетны комплекс „Бук”, зь якога стралялі, затым вярнуўся ў Расею.
Расейскі бок кажа, што з авіякатастрофай ня мае нічога супольнага.
niezalezna.pl/аз

„Папярэднія дадзеныя, апублікаваныя на гэтым тыдні пракурорамі, якія расьсьледуюць зьбіцьцё над усходняй Украінай пасажырскага самалёта Malaysia Airlines (рэйс MH17), сьведчаць пра непасрэднае дачыненьне Расеі”, - паведаміў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Нідэрляндаў Стэф Блёк.

Міжнародная сьледчая група паведаміла ўчора, што дэталёвы аналіз відэа матэрыялаў сьведчыць пра тое, што ракета „Бук”, якая ў 2014 годзе зьбіла самалёт Malaysia Airlines, паходзіла з расейскай вайсковай часткі, у прыватнасьці, з 53-ай зэнітнай ракетнай брыгады, якая дысьлякуецца ў Курску. Аднак пра тое, хто страляў, не паведамляецца, дадае інфармацыйнае агенцтва Reuters.

Боінг 777-200ER Malaysia Airlines, які 17 ліпеня 2014 году ляцеў з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур, быў зьбіты на ўсходзе Ўкраіны, у раёне, які кантралююць прарасейскія сэпаратысты.

Загінулі 298 чалавек, то бок усе пасажыры й экіпаж машыны. Большасьць ахвяр -гэта грамадзяне Нідэрляндаў.

Ужо ў 2016 годзе міжнародная група сьледчых зь Нідэрляндаў, Аўстраліі, Бэльгіі, Малайзіі і Ўкраіны паведаміла, што самалёт Malaysia Airlines быў зьбіты расейскай ракетай. Верагодна, ракетны комплекс „Бук”, зь якога стралялі, затым вярнуўся ў Расею.

Расейскі бок кажа, што з катастрофай ня мае нічога супольнага.

niezalezna.pl/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт