Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія найміты рушылі на Афрыку

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 14.06.2018 13:43
У поле зроку крамлёўскіх стратэгаў апынуліся: Мазамбік, Конга, Мадагаскар, Кенія й нават ПАР.
EPA/MAXIM SHIPENKOV

Расейскія найміты ў Афрыцы
«Зялёныя чалавечкі» у вайсковай амуніцыі і без апазнавальных знакаў зьявіліся на Чорным Кантынэньце –папведамляе Rzeczpospolita.
«Можам з упэўненасьцю заявіць, што Судан можа стаць для Расеі сапраўдным ключом да ўсёй Афрыкі»- такімі словамі дыктатар Судану Амар аль-Башыр зьвярнуўся да расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна падчас афіцыйнага візыту ў Сочы. Нагадаем Амар аль-Башыр зьяўляецца кіраўніком Судану з 1989 года. Міжнародны крымінальны суд Гаазе ў 2008 годзе выдаў ордэр на арышт аль-Башыра па абвінавачваньні ў генацыдзе, зьвязаным з Дарфурдзскім канфліктам.
Спачатку расейскія найміты былі заўважаныя ў Судане, аднак цяпер француская дыпляматыя з занепакоенасьцю зьвяртае ўвагу сусьветнай супольнасьці на тое, што расейскія жаўнеры зьявіліся й на тэрыторыі Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі. Таксама ў поле зроку крамлёўскіх стратэгаў апынуліся: Мазамбік, Конга, Мадагаскар, Кенія і нават Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка.
Частка расейскіх палітолягаў упэўненая ў тым, што існуе «афрыканскі плян Крамля», галоўнай мэтай якога зьяўляецца экспансія на Чорным Кантынэнце.
Падчас візыту Амара аль-Башыра ў Сочы, суданскі лідэр выдаў дазвол на распрацоўку радовішчаў золата дагэтуль невядомай фірме з Санкт-Пецярбургу M-invest Ltd. Судан зьяўляецца трэцяй краінай па здабычы золата на кантынэнце. Разам з расейскімі геолягамі ў Судан прыбылі і расейскія вайскоўцы. Галоўнай задачай крамлёўскіх наймітаў зьяўляецца павышэньне кваліфікацыі вайскоўцаў суданскай арміі.
Амаль адразу пасьля сустрэчы з Амарам аль-Башырам, Уладзімер Пуцін прыняў кіраўніка ЦАР. Двухбаковыя перамовы паміж; кіраўніцтвам Расеі і ЦАР завяршыліся перадачай у афрыканскую краіну расейскіх танкаў і араматаў, у суправаджэньні ад 300-700 «зялёных чалавечкаў».
За прасоўваньнем расейскіх інтарэсаў у Афрыцы крыецца ўплыў так званага «пуцінскага кухара», Яўгена Прыгожына. Менавіта афеліраванныя зь ім кампаніі зьяўляюцца галоўнымі бенефіцыяры расейскай экспансіі ў Афрыцы.

«Зялёныя чалавечкі» у вайсковай амуніцыі і без апазнавальных знакаў зьявіліся на Чорным Кантынэньце – папведамляе Rzeczpospolita. «Можам з упэўненасьцю заявіць, што Судан можа стаць для Расеі сапраўдным ключом ад ўсёй Афрыкі»- такімі словамі дыктатар Судану Амар аль-Башыр зьвярнуўся да расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна падчас афіцыйнага візыту ў Сочы.

Нагадаем Амар аль-Башыр зьяўляецца кіраўніком Судану з 1989 года. Міжнародны крымінальны суд у Гаазе ў 2008 годзе выдаў ордэр на арышт аль-Башыра па абвінавачваньні ў генацыдзе, зьвязаным з Дарфурдзскім канфліктам.

Спачатку расейскія найміты былі заўважаныя ў Судане, аднак цяпер француская дыпляматыя з занепакоенасьцю зьвяртае ўвагу сусьветнай супольнасьці на тое, што расейскія жаўнеры зьявіліся й на тэрыторыі Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі. Таксама ў поле зроку крамлёўскіх стратэгаў апынуліся: Мазамбік, Конга, Мадагаскар, Кенія і нават Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка.

Частка расейскіх палітолягаў упэўненая ў тым, што існуе «афрыканскі плян Крамля», галоўнай мэтай якога зьяўляецца экспансія на Чорным Кантынэнце. Падчас візыту Амара аль-Башыра ў Сочы, суданскі лідэр выдаў дазвол на распрацоўку радовішчаў золата дагэтуль невядомай фірме з Санкт-Пецярбургу M-invest Ltd. Судан зьяўляецца трэцяй краінай па здабычы золата на кантынэнце. Разам з расейскімі геолягамі ў Судан прыбылі і расейскія вайскоўцы. Галоўнай задачай крамлёўскіх наймітаў зьяўляецца павышэньне кваліфікацыі вайскоўцаў суданскай арміі.

Амаль адразу пасьля сустрэчы з Амарам аль-Башырам, Уладзімер Пуцін прыняў кіраўніка ЦАР. Двухбаковыя перамовы паміж; кіраўніцтвам Расеі і ЦАР завяршыліся перадачай у афрыканскую краіну расейскіх танкаў і араматаў, у суправаджэньні ад 300 да 700 «зялёных чалавечкаў».

За прасоўваньнем расейскіх інтарэсаў у Афрыцы крыецца ўплыў так званага «пуцінскага кухара», Яўгена Прыгожына. Менавіта афеліраванныя зь ім кампаніі зьяўляюцца галоўнымі бенефіцыяры расейскай экспансіі ў Афрыцы.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт