Logo Polskiego Radia
Print

У Брусэлі адбудзецца нефармальны саміт па міграцыйным крызысе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.06.2018 17:17
Паводле часткі камэнтатараў, гэта форма палітычнай падтрымкі канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель.
Старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер i канцлеркa Нямеччыны Ангелa Мэркель. Старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер i канцлеркa Нямеччыны Ангелa Мэркель. PAP/EPA/FILIP SINGER

У Брусэлі адбудзецца нефармальны саміт па міграцыйным крызысе
Паводле часткі камэнтатараў, гэта форма палітычнай падтрымкі канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель.
Старшыня Эўракамісіі арганізоўвае ў нядзелю ў Брусэлі на нефармальным саміт па пытаньнях міграцыі. Жан-Клёд Юнкер паведаміў, што гаворка ідзе пра сустрэчу зь лідарамі краінаў, зацікаўленых у выпрацоўцы супольнай пазыцыі перад афіцыйным самітам Эўразьвязу, які адбудзецца на наступным тыдні ў Брусэлі.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у нядзельнай сустрэчы прымуць удзел лідары Нямеччыны, Францыі, Італіі, Гішпаніі, Грэцыі, Мальты, а таксама Балгарыі, якая ў цяперашні час ачольвае супольнасьць і Аўстрыі, якая пасьля яе пяройме старшынства ў ЭЗ.
Ужо больш за 2 гады краіны Эўразьвязу ня могуць прыйсьці да згоды адносна кшталту рэформы заканадаўства аб прадастаўленьні прытулку. Нагадаем, супраціў часткі краінаў, у тым ліку Польшчы выклікала прапанова Эўракамісіі аўтаматычнага разьмеркаваньня бежанцаў сярод членскіх краінаў.
Неафіцыйна эўрапейскія дыпляматы кажуць, што нядзельны саміт, гэта форма падтрымкі канцлеркі Ангелы Мэркель, якая спрабуе пераадолець палітычны крызыс у Нямеччыне, зьвязаны, між іншым, зь міграцыйным крызысам.
аз

Старшыня Эўракамісіі арганізоўвае ў нядзелю ў Брусэлі нефармальным саміт па пытаньнях міграцыі. Жан-Клёд Юнкер паведаміў, што гаворка ідзе пра сустрэчу лідараў краінаў, зацікаўленых у выпрацоўцы супольнай пазыцыі перад афіцыйным самітам Эўразьвязу, які адбудзецца на наступным тыдні ў Брусэлі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у нядзельнай сустрэчы прымуць удзел лідары Нямеччыны, Францыі, Італіі, Гішпаніі, Грэцыі, Мальты, а таксама Балгарыі, якая ў цяперашні час ачольвае супольнасьць і Аўстрыі, якая пасьля яе пяройме старшынства ў ЭЗ.

Ужо больш за 2 гады краіны Эўразьвязу ня могуць прыйсьці да згоды адносна кшталту рэформы заканадаўства аб прадастаўленьні прытулку. Нагадаем, супраціў часткі краінаў, у тым ліку Польшчы, выклікала прапанова Эўракамісіі аўтаматычнага разьмеркаваньня бежанцаў сярод членскіх краінаў.

Неафіцыйна эўрапейскія дыпляматы кажуць, што нядзельны саміт, гэта форма падтрымкі канцлеркі Ангелы Мэркель, якая спрабуе пераадолець палітычны крызыс у Нямеччыне, зьвязаны, між іншым, зь міграцыйным крызысам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт