Logo Polskiego Radia
Print

ПАРЭ прыняла рэзалюцыю пра ўкраінцаў у Расеі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2018 17:12
Асамблея заклікала вызваліць украінцаў, а да таго моманту забясьпечыць поўную гарантыю іх правоў.
Пэрформанс «Пуцін гуляе з людзьмі» пад расейскім пасольствам у Кіеве. 
Удзельнікі патрабавалі ў Расеі расьсьледаваць ўсе выпадкі, зьвязаныя з выкраданьнем грамадзян Украіны на Крымскім паўвостраве пасьля анэксіі.Пэрформанс «Пуцін гуляе з людзьмі» пад расейскім пасольствам у Кіеве. Удзельнікі патрабавалі ў Расеі расьсьледаваць ўсе выпадкі, зьвязаныя з выкраданьнем грамадзян Украіны на Крымскім паўвостраве пасьля анэксіі.PAP/EPA/STEPAN FRANKO

ПАРЭ прыняла рэзалюцыю пра ўкраінцаў у Расеі
Дакумэнт падтрымалі 77 чальцоў ПАРЭ, 15 устрымаліся
Перад галасаваньнем у зале зачыталі адпаведны даклад, затым прайшлі дэбаты па гэтым пытаньні.
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы прыняла праект рэзалюцыі аб вызваленьні ўкраінскіх зьняволеных у Расеі і анэксаваным Крыме. За адпаведнае рашэньне на пасяджэньні 28 чэрвеня ў Страсбургу прагаласавалі 77 чальцоў ПАРЭ, 15 устрымаліся.
У тэксьце рэзалюцыі асамблея заклікала вызваліць украінцаў, а да таго моманту забясьпечыць поўную гарантыю іх правоў, у тым ліку шляхам захаваньня забароны на катаваньні і бесчалавечнае ці прыніжаючае годнасьць абыходжаньне і пакараньне.
ПАРЭ заклікала ўстрымлівацца ад прымусовага кармленьня ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова або іншых зьняволеных, калі толькі гэта не неабходна з мэдыцынскага пункту гледжаньня для выратаваньня жыцьця.
Раней паведамлялася, што Ўпаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Людміла Дзянісава да гэтага часу ня можа трапіць у калёнію «Белы мядзьведзь» (Ямала-Нянецкая аўтаномная акруга РФ), каб наведаць асуджанага ў Расеі Сянцова.

Карэспандэнт/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт